Радыё Свабода Сёньня зь першым агітацыйнымі выступамі па Беларускім тэлебачаньні выступілі кандыдаты на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін. Выступы ішлі ў запісе, як пацьвердзілі ў перадвыбарчых штабах абодвух кандыдатаў, яны былі паказаныя без купюр. Аляксандар Казулін перад камэрай парваў газэту “Советская Белоруссия” з партрэтам Лукашэнкі і заклікаў яго аддаць грошы за продаж зброі народу. Прапануем поўны тэкст ягонага тэлевыступу (пераклад з расейскай мовы).
Вітаю вас, паважаныя грамадзяне Беларусі!
Маё імя Аляксандар Казулін. Вам я вядомы як рэктар галоўнага нацыянальнага ўнівэрсытэту нашай краіны — Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. За гады маёй працы ўнівэрсытэт зьдзейсьніў вялізны прарыў у сваім разьвіцьці і зрабіўся напраўду нацыянальным унівэрсытэтам, рэальна аўтаномным, моцным і папулярным сярод моладзі. Ён пераўтварыўся ў магутны навукова-вытворчы цэнтар. Дзясяткі тысяч спэцыялістаў — выпускнікоў БДУ, да якіх я заўсёды ставіўся як да сваіх уласных дзяцей, — жывуць і працуюць сёньня ва ўсіх гарадах нашай краіны. Усім вам, дарагія мае, гарачае прывітаньне!
Я дзякую сябрам сваёй ініцыятыўнай групы, якая ў складаных умовах зрабіла калясальную працу. Я вельмі ўдзячны вам, дарагія беларусы, якія паставілі свае подпісы дзеля маёй падтрымкі. Гэта значыць, што вы, як і я, бачыце, што ў нашай краіне шмат трэба мяняць, што ёсьць такія праблемы, якіх ня можа вырашыць дзейная ўлада.
Многім падабаецца ў нашай краіне, што пэнсіянэры своечасова атрымліваюць пэнсію, што працуюць заводы, што нашы гарады чыстыя і спакойныя… Але мне не падабаецца, што пэнсіі гэтыя маленькія. Іх ледзь хапае на тое, каб стачыць канцы з канцамі. Мне не падабаецца, што заводы працуюць толькі на склад, як нядаўна абвясьціў наш прэм’ер-міністар у сваім выступе, а зношанасьць тэхналягічнага абсталяваньня больш як 80%. Мне не падабаецца, што і жытло стала гэткім дарагім, што купіць яго практычна немагчыма.
Я вырашыў стаць кандыдатам у прэзыдэнты, таму што мне балюча за нашу краіну, наш народ, які варты лепшага жыцьця.
На жаль, цяперашняя ўлада хавае ад народу праўду пра тыя праблемы, якія бязь іх хуткага правільнага вырашэньня немінуча прывядуць да крызісу. Тая стабільнасьць, якую хваліць улада як сваё найвышэйшае дасягненьне — ужо не стабільнасьць. Гэта стагнацыя. А за стагнацыяй абавязкова прыходзіць крызіс. Я ўпэўнены, што старая ўлада аддалілася ад народу і няўмольна вядзе краіну да крызісу.
Пры той мітусьні кадраў, дэкрэтаў, указаў, пастановаў, перайменаваньняў, якую зрабіла ўлада, гэта і нядзіўна. Мітусьня ў дзеяньнях — гэта наступства мітусьні ў галовах.
Так, як зьмяняюцца ў нас міністры і чыноўнікі, мяняецца толькі надвор’е. Толькі адзін кадар застаецца на сваім месцы ўжо дванаццаць гадоў. Дванаццаць гадоў без адзінства ў камандзе.
Дванаццаць гадоў кадравыя пытаньні вырашаюцца спантанна і бессыстэмна. Найлепшыя прафэсіяналы сыходзяць з працы. Лаўка сваіх запасных вычарпана. Кіраўнікі ўсіх узроўнях баяцца выявіць ініцыятыву, яны баяцца ўласнага ценю. Працуюць толькі на выкананьне прагнозных паказчыкаў, якія спусьцілі зьверху, а не на вынік. Кіраўнік мусіць мець права на памылку, тады ў ім будуць выяўляцца і ініцыятыва, і творчасьць. У нас жа галоўны прынцып — лепш нічога не рабіць, але затое ня трапіць у турму: зваліць Лукашэнку, але і пасьпяваць клапаціцца пра кішэню. Нармальныя ж кіраўнікі проста стаміліся ад сэлектарнага хамства…
А Лукашэнку і не патрэбныя пасьпяховыя людзі і пасьпяховыя прадпрыемствы, таму што яны робяцца не залежнымі ад яго і ад дзяржавы. Лукашэнку патрэбныя галодныя і прыніжаныя, якія ходзяць з працягнутай рукой і дзякуюць яму за тое, што ён ёсьць. І ўсё, што ёсьць, толькі дзякуючы яму, вялікаму.
Яшчэ больш далёкая ад народу і старая апазыцыя, якая за пятнаццаць гадоў не змагла дабіцца нічога, акрамя паразаў. Яна ідзе ад паразы да паразы. Нават казаць пра гэта не хачу.
Нам патрэбная ва ўладзе каманда — каманда аднадумцаў, каманда прафэсіяналаў. Толькі праз дыялёг, у выніку абмеркаваньня можа быць прынята правільнае рашэньне. Я думаю, вам, як і мне, ужо надакучылі гэтыя непрадуманыя рашэньне: то перайменавалі праспэкты, то плякаты з рэклямных шыльдаў пазрывалі: не спадабалася правадыру заморская дзяўчына, не дацягнуцца да яе — невыязны… А на гэта выдаткоўваюцца нашы з вамі грошы, якія ўлада забірае ў нас праз рабаўнічыя падаткі.
Самае цікавае, ЯК улада прызвычаілася даваць справаздачу за выдаткаваныя грошы. Лукашэнка кажа: я за вас плачу, я вас на сваім гарбе цягну… Але прэзыдэнт ня спонсар і не прынёс з сабой невядома адкуль мех з грашыма. Але ж гэты мех зароблены потам і крывёю беларускага народу! Лукашэнка прызвычаіўся прыўлашчваць усе дасягненьні. Зірніце, куды ён езьдзіць — на пасьпяховыя прадпрыемствы і калгасы. А прэзыдэнт мусіць быць там, дзе кепска! І спыняць любую паказуху. Альбо ён — крыху вышэйшы за бога, як пра гэта лісьліва кажуць некаторыя набліжаныя чыноўнікі. А ўсім астатнім, нам, небаракам, застаецца толькі маліцца на яго.
Калі дзяржаўны чыноўнік у працоўны час гуляе ў ахвотку ў хакей, ды яшчэ за народныя грошы, то такога чыноўніка звальняюць. Я прапаную не працягваць болей кантракту з Лукашэнкам. Ты парушыў сваю ж дырэктыву пра працоўную дысцыпліну! Так зрабі ласку — сыдзі! Чаму за дробныя парушэньні можа пазбавіцца кантракту звычайны дзяржслужбовец ці рабочы? Хіба грамадзянін Лукашэнка незвычайны, ці не з таго цеста зроблены? Ці ён ня роўны любому грамадзянін Беларусі? У нас зьявіліся роўныя, якія раўнейшыя за іншых, як у вядомым апавяданьні Орўэла. Але гэта ўсяго толькі наняты на працу народам Беларусі чыноўнік. Я паўтараю — чы-ноў-нік. Парушыў закон — адкажы.
Адна з галоўных нашых праблемаў, дарагія суграмадзяне, — гэта стан законнасьці. Цяпер законы — прычым, вельмі жорсткія, існуюць толькі для нас — звычайных грамадзянаў. А для ўлады закону няма. Яна сама закон. А фактычна гэта — бяспраўе. Трэба спыніць гэтую кодлу, што зарвалася!!!
Многія з вас, паважныя выбарцы, ведаюць, як зьбіралі подпісы за цяперашняга кіраўніка Беларусі. Ён хваліцца двума мільёнамі сабраных у ягоную падтрымку подпісаў. Людзі, вы памятаеце, як гэта было! Вас лавілі, прымушалі, а потым вамі ж і зрабілі справаздачу, казырнуўшы двухмільённай падтрымкай правадыра! Але ж быў задзейнічаны ўвесь адміністрацыйны рэсурс, людзей чакалі з падпіснымі аркушамі ў шпіталях, нават у псыхушках, на прадпрыемствах, ВНУ і школах. Калі б немаўляты ўмелі пісаць — то і іх бы прымусілі паставіць подпісы!..
Але, паверце, мяне сёньня непакоіць нават ня гэтая ўладная паказуха. Шмат хто з вас не задаволены жыцьцём, не задаволены цяперашняй уладай.
І ўдзень і ўначы нам фанфарона трубяць пра посьпехі і стабільнасьць. Дагаварыліся ўжо да таго, што ў нас ці ня самая квітнеючая, самая багатая і самая прыўкрасная краіна ў сьвеце. Так, яна прыўкрасная, але ня самая квітнеючая і ня самая багатая. А цяпер давайце высьветлім, што на самай справе адбываецца.
1. Ці задавальняюць вас кошты: на харчы, на адзеньне, асабліва на дзіцячае, на аплату жыльлёва-камунальных паслугаў? Дый на кватэру за ўсё сваё жыцьцё не заробіш. Я ня маю на ўвазе тыя катэджы і палацы, зь якімі дванаццаць гадоў таму абяцаў змагацца Лукашэнка, і ў якіх цяпер жывуць ён і яго набліжаныя. Палова Шклова перамясьцілася ў Дразды. У гэтых вілах у Драздах і каля іх маглі б разьмясьціцца дзіцячыя санаторыі і пансіянаты.
2. Грамадзяне, расплюшчыце вочы. Вы бачыце, што кошты ў нас — сярэднеэўрапейскія. А заробкі ж нашы — беларускія.
Улада хваліцца сярэднім заробкам 250 даляраў. Але я паезьдзіў па рэгіёнах і пераканаўся, што гэта — вялікая рэдкасьць. А цэны на харчы на пэрыфэрыі вышэйшыя, чым у Менску. Парадокс. Я мяркую, што ўжо цяпер працоўныя беларусы мусяць атрымліваць прынамсі ўтрая болей, а пэнсіянэры — як вайсковыя пэнсіянэры.
3. Дый ці задаволеныя вы кантрактамі, якія, нібы ўдаўка прыгоннага права, накінуты вам на шыю? Я іх адразу скасую ў тым выглядзе, як яны ёсьць, калі зраблюся прэзыдэнтам.
4. Возьмем мэдычнае абслугоўваньне… Хвалімся сучаснымі і бясплатнымі паліклінікамі, а мы вымушаныя дні і месяцы праседжваць у чэргах, нават у шпіталі ідзем са сваім. Да чаго дажыліся. Таму і нацыя вымірае.
За апошнія дванаццаць гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася на 5%. Амаль на паўмільёна нашых грамадзянаў! Беларусы любяць паўтараць: галоўнае, каб не было вайны. А страты — амаль як на вайне. Вось вам і паказушная стабільнасьць. Але ж гэта — дэмаграфічная катастрофа! Пра гэта трэба біць у званы! Рэзка скарацілася нараджальнасьць. Беларусы баяцца ў цяперашніх умовах нараджаць дзяцей. Баяцца, бо ня ўпэўнены, што змогуць іх пракарміць і забясьпечыць ім годнае жыцьцё ў будучыні. Нават ва Ўкраіне, на якую беларуская афіцыйная прапаганда вылівае цыстэрны бруду, кожнай парадзісе выплачваюць паўтары тысячы даляраў. Ці ведаеце вы пра гэта? Я абяцаю, што за нараджэньне першага дзіцяці будзеце атрымліваць 1500 даляраў, за другога — 2 тысячы даляраў, за трэцяга — 3 тысячы даляраў. Я забясьпечу кожнай маладой сям’і сацыяльнае жытло. І самае галоўнае, што я ведаю, як гэтага дабіцца!
5. Пра адукацыю. Сёньня ўнівэрсытэты пераўтвараюць у казармы. Цяперашні кіраўнік дзяржавы заявіў, што нам ня трэба прызнаньня беларускіх дыплёмаў (а значыць, і ўзроўню адукацыі) за мяжой. Я прафэсіянал у гэтай сфэры, і магу з пэўнасьцю сказаць: з такім падыходам хутка зьнікнуць навуковыя школы, творчыя пэдагогі і студэнты, якія думаюць. І неўзабаве Беларусь з высокаадукаванай інтэлектуальна пераўтворыцца ў бананавую краіну. Калі я зраблюся прэзыдэнтам, я забясьпечу прызнаньне беларускіх дыплёмаў у Эўропе і ў сьвеце.
А колькі можна зьдзекавацца з абітурыентаў? Колькі можна мяняць праграмы і правілы паступленьня? То тэсты, то адмена тэстаў, то зноў іспыты. Ды змучысься. Дарослыя мардуюцца, пра дзяцей ужо ня кажам. Колькі можна карміць казкамі пра чэсныя паступленьні і прэзыдэнцкі кантроль? Я пра гэты кантроль мог бы шмат апавясьці. Дзеці ж многіх высокіх чыноўнікаў, у тым ліку дзеці прэзыдэнта, паступалі і вучыліся ў БДУ за маім рэктарствам.
Я акрэсьліў толькі некалькі самых надзённых праблемаў. Але спэцыфічная праблема Беларусі — гэта маразм улады.
У сваіх спавядальных развагах Лукашэнка нядаўна публічна прызнаўся ў тым, што ўсе посьпехі сучаснай Беларусі былі дасягнуты толькі дзякуючы беларускаму тэлебачаньню, нашаму любімаму беларускаму тэлебачаньню. Ці не анэкдатычна гэта? ТБ дзяўбе нам казку пра тое, як добра і шчасьліва жывецца ў нас у краіне, з гэтымі песьнямі мы кладземся і прачынаемся. Нам даводзяць, а мы ціхмяна ямо: ну а што зробіш? ад нас нічога не залежыць…
Дык вось якраз і прыйшоў час паказаць, што ўсё ў гэтай дзяржаве залежыць не ад яго кіраўніка, а ад народу, які наймае прэзыдэнта кіраваць краінай! Чаму чалавек, які прыйшоў да ўлады з саўгаснай глыбінкі, чалавек з народу зрабіўся панам, які гэты народ не шануе? А лепшага народу ў сьвеце проста няма. Я глыбока перакананы ў гэтым! Але ў нас спрабуюць вынішчыць пачуцьцё годнасьці, пераўтварыць у паслухмяны статак. Мы ня статак. Мы не рабы. Мы — беларусы, вартыя павагі. І ня толькі ў сябе дома, але і ў сьвеце. Мы — народ, гаспадар сваёй краіны! Лукашэнка панічна баіцца ўсіх нас, таму за апошнія дзесяць гадоў і не было ніводных сумленных выбараў.
Лукашэнка і яго чыноўніцтва даўно ўжо непадкантрольныя і не падпарадкоўваюцца свайму народу. І я маю доказы гэтага. Так, Беларусь, невялікая мірная краіна, як высьвятляецца, можа як роўная канкураваць у экспарце зброі з такімі гігантамі, як ЗША, Англія, Францыя, Расея. Але ніводнай капейкі за ўсе гэтыя гады ня трапіла ў дзяржаўны бюджэт. А гаворка, як вы разумееце, ідзе пра мільярды, і не беларускіх рублёў, а зялёных паўнавартасных амэрыканскіх даляраў. Нават міністар фінансаў Корбут ня парлямэнце прызнаўся, што ён ня ведае, дзе гэтыя грошы.
Дзе грошы, Аляксандар?!. Вярні народу гэтыя грошы!
Найважнейшая праблема сёньня — духоўнасьць. Ці можа быць духоўнай ілжывая ўлада? Не. Маральнай? Таксама не.
Вось вы, дарагія грамадзяне Беларусі, ці ведаеце пра тыя праблемы, пра якія я вам сёньня апавёў? Не. Упэўнены, што толькі не зь перадачаў нашага тэлебачаньня. Паглядзіце скрыню — там нібы мёдам намазана: усё так правільна, так добра… А выйдзеш на вуліцу, зойдзеш у краму, паедзеш у вёску — жах! Штосьці не паказваюць апусьцелых вясковых хатаў. Вёска сьпіваецца, памірае, засталіся адны пэнсіянэры, моладзі практычна няма. Спачатку дапамаглі зьмізарнець, сьпіцца, а цяпер, ці бачыце, яны заняліся адраджэньнем сяла. Заводы ўжо запусьцілі… Дазапускаліся, што пустыя цяпер стаяць.
Так, ня ўсё так, як у тэлевізары. Фактычна праз тэлебачаньне ўлада вядзе сваю духоўную вайну са сваім народам — замбуе насельніцтва, баіцца, каб людзі не даведаліся праўды пра яе, прагнілую ўладу.
Сёньня ў мяне ёсьць рэдкая магчымасьць агучыць вам тое, што я сказаў у прысутнасьці Прэзыдэнта, яму ў твар, на цырымоніі ўручэньня мне пасьведчаньня кандыдата ў прэзыдэнты. Гэтая гісторыя абрасла ўжо чуткамі і домысламі дзякуючы ілжывым камэнтарам прыўлашчаных уладай ідэолягаў і журналістаў. Зараз я агучу прынцыповыя моманты, якіх тэлебачаньне не наважылася паказаць 17 лютага.
_____________________________________________ З тэксту выступу 17.02.2006 падчас уручэньня пасьведчаньня кандыдата ў прэзыдэнты
Мы стаім на парозе гістарычнага выбару. Вось ужо 15 гадоў незалежнасьці Беларусі. Мары беларусаў пачынаюцца зьдзяйсьняцца. Калі гавораць пра каляровыя рэвалюцыі, то яна ў нас адбылася ў 1994 годзе, калі на хвалі нацыянальнага і народнага пад’ёму першым усенародна абраным прэзыдэнтам стаў Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка.
За прамінулыя паўтара дзесяцігодзьдзя многія краіны, у тым ліку нашы суседзі, якія адставалі ад Беларусі ў сваім сацыяльна-эканамічным разьвіцьці, дасягнулі істотнага прагрэсу. Мы ж застылі ў мінулым.
У Беларусі не было і не магло быць ворагаў. Сёньня ў нас ворагі амаль паўсюль. Мы здолелі пасварыцца нават са сваімі суседзямі. Беларусь зьяўляецца ізгоем у цывілізаваным сьвеце 21 стагодзьдзя. І гэта ўжо відавочна.
Час кіраваць па-савецку скончыўся. Краіне час перайсьці на цывілізаваны шлях разьвіцьця.
Сёньня перад тварам будучыні мы мусім зьяднацца, адкінуць спрэчкі й крыўды, паказаць усяму сьвету зьяднаньне, згоду і замірэньне, і мудрасьць, якая стагодзьдзямі была ўласьцівая беларусам.
Досыць беларусам быць прыгнечанымі й прыгнятанымі. Мы вартыя свабоды зьнешняй і свабоды ўнутранай.
Мы вартыя лепшага жыцьця, лепшага лёсу і лепшай будучыні! Досыць жыць народу і краіне ў мінулым.
Я мушу зрабіць некалькі заяваў.
Я патрабую тэрміновага паседжаньня Канстытуцыйнага суду, на якім мусяць быць разгледжаныя пытаньні канстытуцыйнасьці і законнасьці праведзенага ў 2004 годзе рэфэрэндуму і праводжаных відавочна датэрмінова выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь гэтага году.
Цалкам адказна як кандыдат у прэзыдэнты я заяўляю пра тое, што гэтыя дзяржаўныя мерапрыемствы ладзяцца з найгрубейшымі парушэньнямі Асноўнага закону краіны. Згодна з Канстытуцыяй, выбары мусяць быць без Лукашэнкі.
Вядома, Лукашэнка можа апэляваць да народу. Гэта ягонае права. І калі ён сапраўды мае народную падтрымку, то мы гатовыя схіліць галаву перад сваім народам, але не перад асобай. Дый усе вы мусіце быць пэўныя, што народ ня быдла, а гаспадар сваёй краіны і свайго лёсу, і яго чарговы раз не падмануць. Мы добра памятаем вядомую сталінскую фразу: “Ня важна, як галасуюць, важна, як лічаць”. Чаго вы баіцеся, спадарства? Пастаўце празрыстыя скрынкі, як мы прапаноўвалі Цэнтральнай выбарчай камісіі. Аказваецца, у бюджэце сродкаў не прадугледжана. Гаворым: давайце грошы на гэта знойдзем. Не, нельга. Як грошы на “мэрсэдэсы” для вэртыкалі — так калі ласка. А так прадалі б два-тры “мэрсэдэсы” — і празрыстыя скрынкі стаяць. Усе задаволеныя, усё добра.
Дайце магчымасьць назіраць за выбарчымі скрынкамі круглыя суткі. А то за скрынкамі назірае толькі міліцыянт, які вымушаны выконваць загады свайго кіраўніцтва. І тады ўзьнікае вялікі сумнеў — а што са зьмесьцівам гэтых скрынак адбываецца? Асабліва ноччу.
Я патрабую скасаваньня датэрміновых выбараў. Таму што я як чалавек, які быў задзейнічаны ў папярэдняй прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году, заяўляю адказна, што датэрміновыя выбары — гэта простая фальсыфікацыя.
Я патрабую даць роўныя правы ўсім нам. Патрабую ўключэньня ў кожную ўчастковую выбарчую камісію альбо прадстаўніка, сумесна дэлегаванага двума кандыдатамі ў прэзыдэнты — Казуліным і Мілінкевічам, альбо назіральнікаў на кожным участку з правам доступу да падліку галасоў і правядзеньня відэа– і фатаздымак. Гэта дазволіць нам усім пераканацца, што выбары ладзяцца сумленна, адкрыта і транспарэнтна, як пра гэта ня раз заяўляе нам любімы Цэнтравыбаркам.
Я патрабую, каб дзейны прэзыдэнт сваім дэкрэтам увёў мараторый на ўсе законы і ўсе дзеяньні, якія былі зроблены адносна незалежнай прэсы.
Абвешчана, што тэле– і радыёвыступы кандыдатаў у прэзыдэнты пройдуць у запісе. Я настойваю на простым эфіры. Навошта я пайду на тэлебачаньне, калі я магу зрабіць запіс у сябе дома і перадаць яе на тэлебачаньне. Відавочна, што ўлада панічна баіцца праўды простага эфіру!
Урэшце, я мушу напомніць пра неабходнасьць, каб усе без выключэньня дакладна прытрымліваліся Выбарчага кодэксу, яго 77-га артыкулу, згодна зь якім пасьля рэгістрацыі кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад выкананьня вытворчых альбо службовых абавязкаў з дня рэгістрацыі да выбараў. Выняткам зьяўляецца толькі прэзыдэнт, які балятуецца на дргуі тэрмін. Падкрэсьліваю, на другі тэрмін. Такім чынам, Аляксандар Лукашэнка, які робіцца кандыдатам у прэзыдэнты трэці раз, падкрэсьліваю — трэці раз, ад сёньняшняга дня на час выбарчай кампаніі мусіць пайсьці ў адпачынак адпаведна з Выбарчым кодэксам, артыкулам 77, якога ніхто не адмяняў.
Адмова ад правядзеньня свабодных і празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў будзе расцэнены як паўзучы канстытуцыйны пераварот і пераўтварае вас, Аляксандар Рыгоравіч, зь некалі ўсенародна абранага прэзыдэнта ў некіраванага і непадкантрольнага дыктатара.
І апошняе. Я не зьбіраўся падымаць гэтага пытаньня. Але калі я паглядзеў па тэлебачаньні, як усхваляюць камандзіра спэцпадразьдзяленьня Паўлічэнку і як зь яго робяць нацыянальнага героя, мяне гэта страшна абурыла. Можа, гэтым нехта хоча адвесьці ад яго і ад сябе падазрэньні? Таму я прынёс сюды кнігу А.Алкаева “Расстрэльная каманда”. І патрабую, адпаведна з папраўкамі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з тымі фактамі, якія выкладзены ў гэтай кнізе, прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці альбо спадара Лукашэнку, альбо спадара Алкаева, які публічна выклаў адпаведныя факты.
____________________________________ Вось што я сказаў на рэгістрацыі.
Дарагія суграмадзяне! Улада баіцца праўды! Якія камэнтары прагучалі: што тое, што я сказаў — дробязнасьць. Ну, калі старшыня Цэнтравыбаркаму Ярмошына лічыць, што парушэньне Канстытуцыі — дробязь, яе трэба гнаць неадкладна. Я ня буду адказваць на выпады, нібы я нешта зрабіў не па-мужчынску. Я лічу, што па-мужчынску — змагацца за сваю краіну, за свой народ і за сваю сям’ю!
А як успрымаць камэнтары БТ наконт майго выступу на беларускай мове — на роднай мове?!! Сказана: “Казулін паспрабаваў гаварыць, як запраўдны апазыцыянэр на беларускай мове”. Дык мы жывем у Беларусі альбо ў якой іншай краіне, дзе толькі тое, што ты гаворыш на роднай мове — ты ўжо апазыцыянэр. Гэта — зьнявага ня толькі мяне, але і ўсяго беларускага народу. А калі гэта яшчэ і афіцыйная пазыцыя, тады — прыехалі! Віншую, шаноўныя!!!
Альбо камэнтары наконт правакацыі адносна мяне ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Згодна з наяўнай інфармацыяй, цяпер спрабуюць інсьпіраваць крымінальную справу супраць мяне. Хаця ва ўсіх краінах сьвету на самым высокім узроўні разьбіраліся б, чаму кандыдата ў прэзыдэнты не пусьцілі ў Нацыянальны прэс-цэнтар на загадзя абвешчаную ім прэсавую канфэрэнцыю. Чаму перад ім замкнулі дзьверы не рэжымнай установы? Чаму невядомыя людзі ў цывільным наважыліся ўжыць спэцсродкі кшталту газу “чаромха” супраць маіх давераных асобаў? Я патрабую ад генэральнага пракурора завесьці крымінальную справу па гэтых супрацьпраўных дзеяньнях! Злачынныя дзеяньні ў Нацыянальным прэс-цэнтры былі зьдзейсьнены супраць давераных асобаў кандыдата ў прэзыдэнты. Я патрабую знайсьці і пакараць вінаватых. Так, я прарваўся і правёў прэсавую канфэрэнцыю. Але ня ўсе ж маюць навыкі марскога пехацінца. Правакацыя не прайшла.
І яшчэ.
Я прыйшоў сюды са сваёй любімай жонкай, Ірынай Іванаўнай Казулінай. Хацеў прадставіць яе вам, сваім патэнцыйным выбарцам. Паказаць, якая ў мяне цудоўная жонка. Мы зь ёй пражылі дваццаць восем шчасьлівых гадоў, і пражывем яшчэ столькі, колькі Бог дасьць. Але мне не дазволілі вам яе тут прадставіць. Я хацеў, каб вы пераканаліся, якая ў нас уладкаваная сям’я. А не як у некаторых… За ўсе дванаццаць гадоў мы першую лэдзі так і не пабачылі ні па тэлебачаньні, ні на сьвятах, ні на афіцыйных прыёмах. Дый не сакрэт для многіх, што сёньняшні глава дзяржавы жыве зь іншай жанчынай і мае ад яе сына — падарунак да свайго 50-годзьдзя. Дый пра грамадзянскую цешчу — былога міністра аховы здароўя — перасудаў шмат, вельмі шмат. Ну ды хай Бог іх судзіць.
Прыватнае жыцьцё палітыка мусіць быць навідавоку. Каб табе людзі давяралі, каб яны ведалі, што ты не маньяк, здаровы і, калі прыйдзеш да ўлады, будзеш паводзіць сябе годна, па-чалавечы.
Вось газэта з паўмільённым накладам, “Советская Белоруссия”, піша: “Выбирать нам!”. Паглядзім, хто тут намаляваны — Лукашэнка і Ярмошына. Ага... А яны ўжо ўсё вырашылі. Гэта значыць, выбіраць ня вам, грамадзяне, а ім! Гэта яны ўсё за вас вырашылі. Але ж не. Ня выйдзе! Выбіраць вам, а ня ім, якія сабе ўжо загадзя намалявалі вынікі. І тут іх ужо публікуюць. Калі ласка! Ужо 76% яны сабе падрыхтавалі. Гэта міты. Час гэтыя міты разарваць і выкінуць на сьметнік гісторыі! Згодна з нашымі зьвесткамі, у выніку зробленай працы, у Менску за Лукашэнку гатовыя галасаваць ня болей за 20% выбарцаў.
Будучыня там, дзе няма хлусьні, дзе ўлада ня душыць людзей, дзе людзі не баяцца выказаць свайго пункту гледжаньня, дзе людзі зарабляюць шмат і распараджаюцца сваімі даходамі, якія не адбірае ўлада праз рабаўнічыя падаткі і рабаўнічыя падыходы Камітэту дзяржаўнага кантролю…
У мяне будзе яшчэ толькі адна магчымасьць 2 сакавіка з тэлеэкрана пагаварыць з вамі. І я скажу, што і як я прапаную зьмяніць у нашай краіне, калі вы мне даверыце быць прэзыдэнтам. Лукашэнка на экранах штодня. Ад канцэртаў за бацьку мы ўжо ўсе стаміліся. Глядзець гэта няма чаго.
2 сакавіка глядзіце мяне. І я абяцаю, што буду надалей казаць вам праўду.
Час Лукашэнкі закончыўся. Будучыні ў яго няма. Усе, хто ідзе за ім, застаюцца ў мінулым. Ягоная моц трымаецца на хлусьні, страху, пагрозах, штыхах.
Але ж моц — у праўдзе і сіле духу. І мне хопіць сілаў сказаць вам праўду!
Лукашэнка — мінулае, Казулін — будучыня!!!
Выбіраць вам, мае дарагія суграмадзяне!