Радыё Свабода Сёньня часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Ўладзімер Румл быў выкліканы ў беларускі МЗС, дзе дыплямату быў заяўлены “рашучы пратэст у сувязі з фактам наўмыснага распаўсюду пасольствам Чэхіі буйной партыі агітацыйна-прапагандысцкіх матэрыялаў для выкарыстаньня ў пэрыяд выбарчай кампаніі”.
На думку МЗС Беларусі, гэтыя крокі чэскага боку супярэчаць Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах. У заяве адзначаецца, што дзеяньні пасольства Чэхіі несумяшчальныя з функцыямі дыпляматычнага прадстаўніцтва і расцэньваецца як наўпроставае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі.
МЗС Беларусі падкрэсьлівае, што ў выпадку паўтарэньня падобных фактаў беларускі бок пакідае за сабой права на прыняцьцё адэкватных мераў.
Абвінавачваньні на адрас чэскага пасольства ў распаўсюдзе прапагандысцкіх матэрыялаў прагучалі некалькі дзён таму ў праграме беларускага тэлебачаньня.
Амбасада ў адмысловай заяве патлумачыла, што распаўсюджвалася перакладзеная на беларускую мову рэзалюцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў датычна сытуацыі ў Беларусі.