Радыё Свабода А 7-й гадзіне 22 лютага пачынаецца наш штодзённы ранішні жывы эфір. Сярод тэмаў...
* Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі агалосяць прысуд былому старшыні дзяржкамітэту авіяцыі Фёдару Іванову, якога абвінавачваюць ў службовых злоўжываньнях на суму ў паўмільёна даляраў. Між тым зьявіліся зьвесткі: вышэйшае кіраўніцтва краіны нібыта даравала Фёдару Іванову ягоны ўчынак. Ці ёсьць сапраўды ў былога галоўнага лётчыка краіны шанец “праляцець” міма турмы?
* Дзясятая перадача цыклю ранішніх “радыёдэбатаў” кандыдатаў на прэзыдэнта: праблема прыватызацыі ў праграмах спадароў Гайдукевіча, Казуліна, Лукашэнкі, Мілінкевіча.
* Апытаньне на менскіх вуліцах: “Што ў Беларусі варта было б прыватызаваць?”
* Некаторыя беларускія банкі пачалі абмяжоўваць пералік апэрацыяў, якія можна рабіць праз банкаматы. Так, некаторыя зь іх перасталі выдаваць наяўныя грошы – можна толькі разьлічвацца за паслугі ды правяраць свой рахунак. Гэта прыводзіць да шматлікіх нязручнасьцяў, бо колькасьць аб’ектаў гандлю, дзе можна разьлічвацца за тавары плястыкавай карткай, застаецца параўнальна невялікай. Да таго ж, большасьць беларусаў папросту ня ўмеюць карыстацца карткамі.
А таксама...
Агляд незалежнай прэсы, цытаты з газэтаў мінулых гадоў, "Жывая мова", у перадачы "Імёны Свабоды", ... і беларуская музыка. Мы даем вам магчымасьць слухаць выканаўцаў, доступ якіх да дзяржаўных БТ і Радыё і да ФМ станцыяў абмежаваны. Не прасьпіце Свабоды.
Усе актуальныя паведамленьні – з раніцы на нашым сайце.