Справу супраць маладафронтаўца перадалі ў суд

Радыё Свабода Крымінальную справу супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Зьмітра Касьпяровіча перадалі ў суд. Зьмітра абвінавацілі ў злосным хуліганстве за тое, што ён намагаўся замяніць дзяржаўны сьцяг на бел-чырвона-белы на даху Менгарвыканкаму.
За кратамі стан здароўя Зьмітра пагоршыўся, у яго высокая тэмпэратура. Маці перадала яму лекі. Яшчэ адзін палітвязень, Яўген Афнагель, у цяжкім стане знаходзіцца за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна. У яго абвастрэньне радыкуліту. Разам з Яўгенам Афнагелем знаходзіцца яшчэ чатыры арыштаваныя удзельнікі "Акцыі салідарнасьці" – Павал Фігурын, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі і Алег Мяцеліца. (Падрабязнасьці)