У Барысаве затрымалі “зуброўцаў”

Радые Свабода 19 лютага ў Барысаве міліцыя затрымала мясцовых актывістаў незарэгістраванага руху “Зубр” Міхася Кандрашова і Алеся Малчанава.
Як паведамілі Радыё Свабода ў прэс-службе руху, іх падазраюць у незаконным распаўсюдзе ў гэтым горадзе налепак пра акцыю салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій, якая праводзіцца штомесяц 16-га дня. Апроч налепак, у “зуброўцаў” быў канфіскаваны бел-чырвона-белы сьцяг.

Барысаўскія актывісты правялі ў міліцэйскім пастарунку некалькі гадзінаў, зь іх узялі тлумачэньні, пасьля чаго адпусьцілі на волю.