Кастусь Бандарук, Прага 14 лютага па ўсім сьвеце адзначаўся дзень сьвятога Валянціна, які прынята называць “сьвятам закаханых”. Для мільёнаў людзей па ўсім сьвеце, асабліва маладых, гэты дзень – нагода выказаць сваю любоў і сымпатыю да некага, паслаць СМС, адмысловую паштоўку, падараваць кветкі альбо нейкі сувэнір. Аднак цяперашняя форма сьвята не падабаецца Царкве. Чым яна тлумачыць сваю пазыцыю і што прапануе ўзамен?
(Бандарук: ) "Кім быў сьвяты Валянцін? Існуе як мінімум 7 асобных “сьвятых Валянцінаў”, біяграфіі якіх адна адной супярэчаць. Жыцьцяпісы сьвятых Валянцінаў настолькі блытаныя і супярэчлівыя, што ў 1969 годзе Валянцін зьнік з каталіцкага календара, і цяпер 14 лютага адзначаецца памяць сьвятых Кірыла і Мятода – патронаў Эўропы.
Затое праваслаўная царква ўшаноўвае памяць Валянціна Інтэрамнейскага, які загінуў у 271 годзе. Прынята лічыць, што Валянцін-“патрон закаханых” – гэта рымскі сьвятар альбо біскуп з Тэрні, які ў канцы III стагодзьдзя таксама загінуў пакутніцкай сьмерцю ў Рыме. Ён нібыта патаемна вянчаў дзяўчат з легіянэрамі, якім было забаронена жаніцца.
Што тычыцца самога “сьвята закаханых”, дык некаторыя выводзяць яго са старажытнага паганскага сьвята ў гонар Юноны, багіні пладавітасьці, любові і сужэнства. Яно адзначалася ў Францыі, Бэльгіі і Англіі ўжо ў XIV стагодзьдзі. Пра падарункі і віншаваньні ў гэты дзень згадвае ангельскі паэт Джэфры Чосэр. Пра “дзень сьвятога Валянціна” сьпявае Афэлія ў “Гамлеце” Шэксьпіра. Прататыпам сучасных паштовак быў любоўны допіс зьняволенага ў лёнданскай турме арлеанскага князя да сваёй жонкі. Гэты звычай папулярызавала ў 1850 годзе амэрыканка Эстэр Гоўлянд.
Аднак сакратар Аддзелу зьнешніх царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхату а.Міхаіл Дудко лічыць, што ў цяперашнім сьвяткаваньні “дня Сьвятога Валянціна” шмат заганнага.
(Дудко: ) "Справа ў тым, што рэлігійныя традыцыі – гэта тое, што мы заклікаем аберагаць і захоўваць. На жаль, дзень Сьвятога Валянціна – гэта не царкоўнае сьвята, і яно не адзначаецца па-царкоўнаму. Затое зьявіліся новыя традыцыі, якія заблытваюць сэнс сьвята. Гэта ня дзень у гонар аднаго са сьвятых, але хутчэй прапаганда адносінаў, якія Царква лічыць незаконнымі.
Нагадаю, што паводле царкоўных правілаў, любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай павінны быць у канчатковым выніку накіраваныя на шлюб, на нараджэньне дзяцей. Яны павінны быць асьвячоныя Царквою. На жаль дзень сьвятога Валянціна ня толькі апраўдвае, але паэтызуе, бласлаўляе і сакралізуе бестурботныя, эратычныя зносіны і непрыстойныя паводзіны.
Царква не зьбіраецца забараняць і выкараняць пэўныя новыя звычаі і традыцыі. Вядома, што сапраўднае царкоўнае сьвята ня дасьць камэрсантам той выгады ад продажу талісманчыкаў, сэрцайкаў, кветак, падарункаў і нават тых мільёнаў паштовак, якія ў дзень сьвятога Валянціна людзі пасылаюць адзін аднаму. Няхай проста ўсе ведаюць пазыцыю Царквы, што грэх застаецца грахом незалежна ад таго, як яго назваць і пад якой маркай яго сьвяткаваць".
(Бандарук: ) "У адрозьненьне ад сакратара Аддзелу зьнешніх царкоўных зносінаў а.Міхаіла Дудко, пісьменьніца і праваслаўная верніца Вольга Іпатава меней катэгарычная:"
(Іпатава: ) "Як чалавек, які вывучаў паганства, я бачу, як праз стагодзьдзі гэтыя язычніцкія звычаі прарасьлі ў хрысьціянства, і, засвоіўшы іх, само хрысьціянства ўжо не заўважае, што там у іх у глыбіні. Я лічу, што сёньня на нашай плянэце вельмі мала любові. Я тут маю на ўвазе ня проста цялесную любоў, але духоўна-цялесную, бо ўжо ў антычныя часы людзі адрозьнівалі тры формы любові: цялеснай, душэўнай і духоўнай. Дык вось, улічваючы дэфіцыт любові, нагадваць пра яе – варта.
Зразумела, як ва ўсім, і ў "дні закаханых" бываюць перахілы ў той ці іншы бок. Але гэта сьвята вельмі рамантычнае, сымпатычнае. Калі яно не духоўнае, дык прынамсі душэўнае, і адмаўляцца ад яго ўвогуле – ня варта. Ужо ў сярэднявеччы Царква дапусьціла такую памылку, зрабіўшы чалавечае існаваньне нейкім бледна-шэрым. Але ж, напрыклад казані Кірылы Тураўскага не былі б такімі прыгожымі, каб у іх не быў адлюстраваны магутны цялесна-зямны элемэнт. Па-мойму, чалавек тады паўнавартасны, калі ён бачыць неба, але і не адштурхоўваецца ад зямлі. Таму няхай закаханыя кажуць адзін аднаму пра сваё каханьне, а тыя, што яшчэ не кахаюць, хай усьведамляюць, што безь любові жыцьцё чалавека – проста беднае".
(Бандарук: ) "Дарэчы, пра тры формы любові – эрас, агапэ і філія – піша папа Бэнэдыкт XVI у сваёй першай энцыкліцы “ Бог ёсьць Любоў”, прысьвечанай менавіта любові. Папа заклікае адрозьніваць чалавечую, эратычную любоў ад боскай. Фізычная любоў “ эрас” патрабуе ачышчэньня, дасьпяваньня і дапаўненьня ахвярнай любоўю – “агапэ”. "Сучаснае ўслаўленьне цела – падманлівае", піша папа. Эрас зьведзены толькі да сэксу становіцца таварам, звычайнай рэччу, якую можна набыць і прадаць, і, што найгоршае, сам чалавек становіцца таварам”. Бэнэдыкт XVI двойчы спасылаецца на біблійную кнігу Саламона “ Песьня над песьнямі”, у якой любой паміж мужчынам і жанчынай зьяўляецца адлюстраваньнем любові паміж Богам і чалавекам.
Царкве не падабаецца сьвецкі, павярхоўны характар "дня сьвятога Валянціна", пагатоў што аўтэнтычнасьць самога патрона закаханых, Валянціна, сумнеўная, і формы сьвяткаваньня гэтага дня ёсьць далёка не рэлігійнымі. А вось што кажуць пра “дзень сьвятога Валянціна” сьвецкія людзі, маладыя і старэйшыя беларусы:
-" Калі людзям гэтае сьвята прыносіць пэўную асалоду, пэўнае задавальненьне, то я думаю, што ўсё нармалёва. Гэта празьмерны клерыкалізм гаварыць " навошта яно патрэбнае?".
-"Мне здаецца, што гэта вельмі сур''ёзнае сьвята, таму, што адзначаем дзень сьвятога, хаця ён і каталіцкі, але -ж яго могуць ушаноўваць і праваслаўныя. Таксама гэта яшчэ адна нагода заявіць каханаму чалавека, як моцна ты яго кахаеш. Гэта можна гаварыць ня толькі мужу альбо жонцы, свайму хлопцу ці дзяўчыне, але і сваёй маці, бацьку. Гэта станоўчае сьвята і трэба яго адзначаць”.
"Я не лічу, што гэта вялікае сьвята, але проста прыемны, рамантычны дзень. Чаму бы не? Усё такі цудоўна, калі ёсьць на сьвеце закаханыя, і можна ў гэты дзень купіць нейкі сымбалічны падарунак для замацаваньня адносінаў. Чаму не?"
"Я лічу, што гэта не так, таму, што гэты дзень прысьвечаны памяці сьвятога Валянціна, які ў часы Рымскай Імпэрыі вянчаў маладыя пары, якім не дазвалялася жаніцца. Таму, я не лічу, што гэтае сьвята прапагандуе сэкс і разбэшчанасьць. Наадварот, сур''ёзныя адносіны і пачуцьці ў людзей."
"Дзень Сьвятога Валянціна мабыць болей ўмацоўвае сям''ю, чым яе разбурае. Дзякуючы такім сьвятам зьмяншаецца колькасьць разводаў ў Беларусі".
"Гэтае сьвята мае вельмі старажытныя карані. Гэта чыстае, добрае сьвята каханьня і абвінавачваць яго ў дэструктыўнасьці крыўдна і бяссэнсоўна. Гэта добрае сьвята".
"Мне вельмі падабаецца гэтае сьвята. Па-мойму трэба адзначаць сур''ёзныя, трывалыя адносіны, ўзаемную блізкасьць".
"Маё стаўленьне да гэтага сьвята такое, што гэта яшчэ адна нагода, каб адны адным пажадалі нечага добрага, зрабілі нейкі прыемны жэст у выглядзе паштоўкі, кветак ці яшчэ нечага. Чым больш у нас такіх цёплых адносінаў, тым лепш нам жывецца і лепш становіцца на душы".
(Бандарук: ) "Тым ня менш, як кажа а.Міхаіл Дудко, усё часьцей гучаць прапановы, каб уцаркавіць гэтае сьвята, альбо замяніць яго іншым".
(Дудко: ) "Вядома, ёсьць розныя прапановы. Мы ня можам няўлічваць той факт, што дзень сьвятога Валянціна стаў вельмі папулярны і ў нашым грамадзтве. Але мы пра тое, як надаць яму больш рэлігійны характар. Мы хацелі б, каб гэты дзень не падштурхоўваў да трывіяльных, грэшных, павярхоўных і бестурботных адносінаў, але каб прапагандаваў сапраўдную, чыстую і адказную любоў. Такое сьвята павінна быць накіраванае на умацаваньне інстытуту сям''і, а не на разбурэньне яе вольнымі, пазашлюбнымі адносінамі, мішурой банальных віншаваньняў і чырвоных сэрцайкаў, якія нічога не значыць і ні аб чым не сьведчаць.
Патрыярх Аляксей даўно заклікае прапагандаваць іншае, альтэрнатыўнае сьвята, у прыватнасьці – 8 ліпеня, у гонар сьвятых князёў Пятра і Фэўроніі. Яны жылі ў канцы 12-га – пачатку 13-га стагодзьдзя. Гэта рамантычная гісторыя гарачага каханьня і сужэнскай вернасьці князя і простай вясковай дзяўчыны, якая стала княгіняй. Калі мурамскія баяры запатрабавалі ад Пятра кінуць жонку, альбо адмовіцца ад княства, той адмовіўся ад улады. Сіла любові Пятра і Фэўроніі перамагла каварства і нянавісьць. Яны пражылі ўсё жыцьцё ў любові і памерлі ў адзін дзень.
Магчыма, гэты дзень і стане традыцыйным сьвятым ня проста закаханых, але закаханых у сямейным пляне. Наша Царква лічыць, што гэта дазволіла б паглыбіць сэнс "сьвята закаханых" і накіраваць яго цяперашнія формы ў тое рэчышча, якое мы лічым правільным".
(Бандарук: ) "Іншы праваслаўны тэоляг, прафэсар Маскоўскай Духоўнай акадэміі а. дыякан Андрэй Кураеў лічыць, што наўрад ці ўдасца замяніць сьвятога Валянціна Пятром і Фэўроніяй. У пачатку ліпеня закрытыя школы, моладзь і многія дарослыя – на канікулах. Час не спрыяе рэлігійнаму сьвяту. На думку Кураева, Царкве ня трэба баяцца "дня закаханых", але выйсьці насустрач тым, хто адзначае дзень Сьвятога Валянціна, напоўніць гэты дзень рэлігійным зьместам. Ня трэба пакідаць сьвяты ў руках паганцаў і гандляроў, але змагацца за іх хрысьціянскі сэнс. Можна пачаць у гэты дзень служыць малебны сьвятому Валянціну аб памнажэньні любові з удзелам усіх закаханых, маладых і старых, і тых, хто хоча пабрацца шлюбам, і тых, хто паўстагодзьдзя пражыў у сужэнстве. Такая ідэя вельмі падабаецца Вользе Іпатавай:"
(Іпатава: ) "Я думаю, што гэта было б вельмі добра. У заходняй традыцыі ёсьць Абэляр і Элаіза. Гэта таксама тое каханьне, якое сумяшчае ў сабе і духоўнае, і фізычнае, і ў рэшце рэшт ператварылася ў нешта абсалютна нябеснае. І таму, безумоўна, у кожны момант, калі маладому чалавеку гавораць пра адказнасьць перад каханьнем, калі яму нагадваюць пра адказнасьць перад будучымі дзяцьмі, дык гэта вельмі добра. У нас гэта вялікая праблема, бо дзеці нараджаюцца абы-як і абы-дзе. Асабліва гэта бачна ў нашых вёсках, калі няма рэлігіі, няма царквы, то любоўныя зносіны ператвараюцца ў нешта пошлае і сапраўды непрыстойнае. На маю думку, чым больш мы будзем нагадваць пра вялікую касьмічную сілу любові і яе лучнасьць з нашым духоўным станам, то гэта тым лепей будзе для нашага грамадзтва".
(Бандарук: ) "Штогод ля магілы Сьвятога Валянціна ў Тэрні зьбіраюцца пары закаханых і ўрачыста адзначаюць заручыны. Таксама сужэнскія пары сьвяткуюць свае юбілеі і аднаўляюць сужэнскую прысягу. З 1969 году ў Тэрні ўручаецца ўзнагарода імя сьвятога Валянціна пад назвай "Год любові" тым, чыя любоў паспрыяла міру, салідарнасьці і адзінству. Яе атрымалі актор Пітэр Усьцінаў, маці Тэрэза, Міхаіл Гарбачоў, Ібрагім Ругова і былы асабісты сакратар Яна Паўла Другога Станіслаў Дзівіш. Сам папа напісаў ў дзень сьвятога Валянціна ў 1997 годзе віншаваньне, у якім гаварылася : “Любоў перамагае, пераступае межы і скасоўвае бар’еры паміж людзьмі. Любоў стварае новае грамадзтва”.
Пад уплывам папскай энцыклікі і заклікаў тэолягаў Царква спрабуе ўцаркавіць, альбо, як часта гаворыцца, “ахрысьціць” “дзень закаханых”. У 2000 годзе ў Эрфурце ў гэты дзень адбылося экумэнічнае бласлаўленьне заручаных параў. Эпіскапат Аўстрыі заклікаў праводзіць спэцыяльныя набажэнствы, запрашаць усіх закаханых і гаварыць пра сужэнства, любоў і вернасьць.
Некаторыя сьвятары проста прапануюць праводзіць біблейскія чытаньні, у якіх закаханыя маглі б пачуць хаця б такія вось словы: “Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я – медзь звонкая і кімвал гулкі. Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсялякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові – дык я нішто. Калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ў тым ніякай карысьці. Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца, не бушуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха, ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны. Усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць. Любоў ніколі не мінецца, хоць і прароцтвы спыняцца і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца... А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, але галоўная зь іх любоў”. ( 1 Кар. 13,1-13)