Выступы кандыдатаў: прамога эфіру ня будзе

Радыё Свабода Сёньня ў Цэнтравыбаркаме адбылося лёсаваньне чарговасьці прадастаўленьня эфірнага часу кандыдатам на пасаду прэзыдэнта. Нагадаю, што кожны з чатырох зарэгістраваных кандыдатаў атрымае магчымасьць двойчы па 30 хвілінаў выступіць па першым нацыянальным тэлеканале і першым канале беларускага радыё.
Кіраўнікі ініцыятыўных груп Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна прапанавалі трансьляваць тэлевізійныя выступленьні ў прамым эфіры. Аднак старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што такое патрабаваньне не прадугледжана законам.