Радыё Свабода Актывіста Маладога Фронту Андрэя Корбана суд Цэнтральнага раёну арыштаваў на 10 сутак. Ягоны паплечнік Барыс Гарэцкі запатрабаваў адваката і чакае яго прыезду.
У часе разгону ўчорашняй акцыі было затрымана больш за 20 чалавек, сярод іх непаўнагадовыя. Пасьля 10 вечара затрыманых пачалі выпускаць. Чатырох зь іх не адпусьцілі, і цяпер судзяць. Актывіста руху Зубр Алега Мяцеліцу зь Бялынічаў адвезьлі ў Партызанскае аддзяленьне міліцыі і склалі на яго пратакол за хуліганства – нібыта той лаяўся і супраціўляўся міліцыі. Супраць маладафронтаўцаў быў таксама ўжыты артыкул “хуліганства”. У часе выбарчай кампаніі гэта ня першае затрыманьне, але ніводнага разу не былі ўжытыя “палітычныя” артыкулы Адміністрацыйнага кодэксу.