Радыё Свабода Добра вядомы ў беларускім моладзевым асяродку ў часы перабудовы колішні лідэр арганізацыі “Талака” Сяргей Вітушка, жывучы цяпер у Вільні, уважліва сочыць за падзеямі на радзіме. Яго асабісты актыўны ўдзел у грамадзкім і палітычным жыцьці краіны моцна абмежаваны інваліднасьцю па зроку. Тым ня менш 19 сакавіка ён плянуе быць у Менску.
(Карэспандэнт: ) “Як віленскія беларусы рыхтуюцца да выбараў, як яны ўспрымаюць выбарчую кампанію?”
(Вітушка: ) “Я доўга абмяркоўваў зь сябрамі прапанову Зянона Пазьняка пра народнае галасаваньне. Прапанова можа быць і цікавая, але ёсьць больш эфэктыўны спосаб. Прынесьці на пляц Незалежнасьці ў Менск не бюлетэньчык, а самога сябе. Сустрэць сяброў, парадавацца колькі нас многа”.
(Карэспандэнт: ) “Як выглядае беларуская сытуацыя зь Вільні, зь Літвы?”
(Вітушка: ) “Рэгулярна ў розных перадачах слухаю. Літоўцы ўжо граюць такую ролю, што “нам вельмі не зразумела, як гэта там у вас усё так адбываецца?” Яны глядзяць на гэта як на нейкую экзотыку. Лічаць, што яны ад гэтага далёка-далёка адарваліся. Хаця тая ж вёска, усходнія раёны Літвы, расейскамоўнае насельніцтва Клайпеды -- яно ж такое пралукашэнкаўскае”.
(Карэспандэнт: ) “А што кажуць віленскія беларусы?”
(Вітушка: ) “Я ведаю, як прагаласуюць грамадзяне РБ. За Лукашэнку. Бо гэта людзі сталага веку і яны маюць ілюзіі, бо не жывуць у Беларусі. А толькі глядзяць беларускую тэлевізію, якая тут рэтрансьлюецца. З задавальненьнем глядзяць і кажуць: нам бы такога прэзыдэнта. А маладзейшыя, якія могуць не прымаць Лукашэнку, ня прыйдуць на выбары, бо прынялі літоўскае грамадзтва”.
(Карэспандэнт: ) “Наколькі лёгка сачыць за беларускім палітычным жыцьцём? Гэта толькі радыё, ці ёсьць магчымасьць карыстацца інтэрнэтам?”
(Вітушка: ) “Сачу за літоўскай тэлевізіяй. Яны абнавілі сайт, і ў іх цяпер ёсьць старонка для такіх “сьлепакоў”. Нехта гэта робіць, камусьці рупіць. І для глухіх асобна. Пра такіх людзей дбаюць”.
(Карэспандэнт: ) “Кампутар адаптаваны да працы? Ці ўзьнікаюць нейкія нязручнасьці?”
(Вітушка: ) “Праграмы “Джос” на кірыліцы ў прынцыпе няма. Але можна адаптаваць яе пад лацінку”.
(Карэспандэнт: ) “Але і ў Беларусі шмат сьляпых людзей…”
(Вітушка: ) “Яны маюць расейскую вэрсію “Джос”. І чытаюць расейскія старонкі інтэрнэту. На беларускія сайты не залазяць. Ня ведаю, чаму ніхто не парупіўся да гэтага часу. А літоўцам у свой час карцела. У прынцыпе яны расейскую ведаюць...”
(Карэспандэнт: ) “Але яны не захацелі карыстацца расейскай вэрсіяй, а захацелі чытаць па-літоўску…”
(Вітушка: ) “Так! Яны пісалі стваральнікам гэтай праграмы, перакладалі. Зараз афіцыйна ставіцца гэта праграма. Дык ім і не зразумелая беларуская сытуацыя”.