Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 16 лютага. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.
(Спадар: ) “У мяне да вас вялікая просьба. Зьбярыце свой чарговы круглы стол і абмяркуйце вось такое пытаньне: якое права мае ЗША і Эўропа асуджаць Беларусь за парушэньне правоў чалавека і за ціск сродкаў масавай інфармацыі? Калі яны самі бамбілі тэлецэнтар у Югаславіі, забівалі карэспандэнтаў, стварылі дэмакратычныя канцлягеры на тэрыторыі Эўропы, зьбіваюць дзяцей, расстрэльваюць грамадзянскія машыны, нават бабулек арыштоўваюць! Дык вось, калі вы свабодная радыёстанцыя, у вас няма цэнзуры, то я чакаю вашага адказу ці круглага стала. Толькі не кажыце, што гэта выдаткі вайны. Вайна то несправядліва… Калі вам слабо адказаць на гэтае пытаньне, можа Мілінкевіч адкажа? Мы будзем слухаць”.
(Васіль Сініцкі, Лельчыцы: ) “Паважанае Радыё Свабода! Наконт таго, ці патрэбны дыскусіі прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Вельмі патрэбны! Гэта заканамернасьць разьвітых дэмакратычных краінаў. Але Лукашэнка на гэта ня пойдзе. Ён трымаецца за ўладу як вош за кажуха, ён баіцца сваіх апанэнтаў.
Вось ва Ўкраіне адбылася аранжавая рэвалюцыя, якой пужаюць беларусаў. І сёньня па ўкраінскім тэлебачаньні і радыё кожны дзень дзесяткі разоў паўтараецца палітычная рэкляма, у якой выступае той жа Януковіч, Сіманенка. Яны вельмі ўсхваляюць палітыку Лукашэнкі. Вельмі хочацца спытаць: дзе б вы былі, хлопцы, калі б былі палітыкамі Рэспублікі Беларусь? Такое ж пытаньне хацелася б задаць і расейскім палітыкам: Зюганаву, Жырыноўскаму, Селязьнёву і ім падобным. Дзякуй за ўвагу”.
(Спадар: ) “Мяне вельмі цікавіць, чаму нічога ня робіцца для падліку галасоў на выбарах незалежнымі членамі? Інакш усё гэта будзе як у сталінскія часы: ня той мае рацыю, хто выграе, а той, хто лічыць, той і будзе пераможцам”.
(Спадарыня: ) “На гэтым тыдні радыё хоча пачуць меркаваньне слухачоў наконт дэбатаў на тэлебачаньні. Хіба мы не чакаем гэтых дэбатаў ужо 12 гадоў? Але ж Аляксандру Рыгоравічу зусім не даспадобы такія прапановы, наўрад ці ён падтрымае іх. Хацелася б пачуць, што прапануюць як урад, так і апазыцыя, што яны будуць рабіць у бліжэйшы час для народу.
Мне хочацца ведаць, за што ўсё ж такі такая міласьць да Жураўковай? Які падатак яна заплаціла з той матэрыяльнай дапамогі, якую атрымала, каб адкупіцца ад турмы? Хто такі шчодры, што даў такія грошы? У мяне з 52 тысяч, атрыманых з Расеі, узялі падатак 4 тысячы 730 рублёў! Хацелася б ведаць, аб якіх чэсьці і сумленьні гаворыцца ў асуджанага Рыбакова. Чаму маўчыць урад наконт яго годнасьці і не асудзіў рашэньне суду па абароне яго чэсьці? Каб у прэзыдэнта спыталі, чаму ўтрымліваюць грошы з пэнсіяў працуючых пэнсіянэраў, хоць дзесьці чытала, што па Канстытуцыі гэта не прынята. Пытаньняў шмат, а адказаў, хвалюючых нас, амаль не чуваць. Мы за дэбаты на тэлебачаньні!”
(Спадар: ) “Вось што хачу вам параіць, Радыё Свабода! Не ідзіце супраць свайго народу! Зьбярыцеся ў адно купе і пайдзіце за народам, за сваім жа народам! Ня ідзіце вы з гэтай Амэрыкай! А пра сьвечкі вам, пра такую плескаўню, дык усім гарляк паставіць і сьвечкі запаліць. Каб вы гарэлі разам са сьвечкамі гэтымі! Так што пайдзіце са сваім народам! Не ідзіце супраць нас!”
(Генадзь, Віцебск: ) “15 лютага ў Першамайскім раёне Віцебску па кватэрах хадзіў малады чалавек і цікавіўся, ці трэба дасылаць запрашэньні на выбары. Раней такога не было. Што б гэта значыла?”
(Пэнсіянэр Канстанцінавіч: ) “Тэлефаную наконт пытаньня: ці трэба праводзіць дэбаты паміж кандыдатамі. Вельмі пажадана і абавязкова на беларускай мове, хоць бы для таго, каб пачуць, колькі яшчэ беларускіх словаў ведае шаноўны спадар Гайдукевіч, акрамя двух “Жыве Беларусь!”
(Спадар: ) “Я наконт дэбатаў. Дэбаты абавязкова павінны быць! Хоча Лукашэнка альбо ня хоча – гэта яго справа. Яму павінны прапанаваць іншыя кандыдаты, каб правесьці гэтыя дэбаты. Нават дэпутаты на Радыё Свабода дыскутавалі: Гразнова з Красуцкім, Статкевіч з Абрамавай. Былі дэбаты дэпутатаў нават на “Свабодзе”! Дэбаты зь Кебічам былі, і зараз павінны быць!”