Радыё Свабода Апытаныя карэспандэнтам “Свабоды” маладыя людзі не сумняюцца ў тым, што прэзыдэнцкія выбары будуць сфальшаваныя. Але кожны вызначыўся са сваім кандыдатам, і з рознай ступеньню энтузіязму плянуе ўзяць удзел у галасаваньні.
Маладая пісьменьніца Югася Каляда працуе ў адной з гомельскіх школ інспэктарам па кадрах:
(Каляда) “Я ў выбарчай камісіі. Вельмі цікава, бо я буду ведаць праўду: колькі было за каго галасоў”.
(Карэспандэнт:) “Ці можаце вы падзяліцца, хто з кандыдатаў на сёньня бліжэй за ўсё?”
(Каляда:) “Я проста ведаю які будзе вынік, таму сэнсу ў кандыдатах няма ніякага”.
(Карэспандэнт:) “Цікавасьць ёсьць, а энтузіязму няма?”
(Каляда:) “Бо энтузіязму няма ў саміх кандыдатаў”.
Паэт Віктар Жыбуль:
(Жыбуль:) “ Пакуль што думаю пайсьці”.
(Карэспандэнт:) “А чаму сумняецеся?”
(Жыбуль:) “Ёсьць пэўнае прадбачаньне чым усё гэта скончыцца. З кандыдатаў мне бліжэй Аляксандар Мілінкевіч. Мне здаецца, ён найбольш унушае давер з усіх. Я пазнаёміўся зь яго праграмай, чытаў інтэрвію зь ім”.
Басіст берасьцейскага гурту “Сьцяна” Андрэй Клімус:
(Клімус:) “Мне бліжэйшы Аляксандар Мілінкевіч. Але, пры ўсёй павазе да яго, ў нас няма сацыяльнай базы, каб ён перамог. Я і так магу сказаць на сто адсоткаў, хто пераможа ў гэтых выбарах [сьмяецца]. Безумоўна пайду. Я па жыцьці актыўны чалавек, і пасыўная пазыцыя, што ад мяне нічога не залежыць, гэта наогул не маё. Не ў маім характары”.
А вось словы Янкі – лідэра гурту “Таварыш Маўзэр” з Магілёву:
(Янка:) “Безумоўна пайду на выбары, і дакладна ведаю за каго буду галасаваць – за Мілінкевіча. Вынікі будуць намаляваныя. Я зьбіраюся ісьці ня толькі на выбарчы ўчастак, але й на плошчу таксама. Бо цяпер існуе стоадсоткавае разуменьне, што мала схадзіць на выбары – трэба яшчэ абараняць свой выбар”.
Сьвятлана Сугака – экс-вакалістка гурту “Тарпач”, цяпер музыкант і адміністратар “Незалежнага тэатру”.
(Сугака:) “За Мілінкевіча буду галасаваць, але насамрэч ня ведаю на колькі гэта ўсё будзе рэальна. Адсоткаў на восемдзясят я ўпэўненая, што будзе фальсыфікацыя, і ўсё роўна ведаем, хто пераможа”.
(Карэспандэнт:) “Але тым ня менш пойдзеце на выбары?”
(Сугака:) “Абавязкова пайду. Надзея застаецца заўжды”.