Радыё Свабода 15 сутак арышту правядзе за кратамі спэцпрыёмніка адзін з каардынатараў моладзевага руху “Зубр” Яўген Афнагель. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве. Сам Яўген лічыць, што яго ізалявалі, каб ня даць удзельнічаць у вулічнай акцыі 16 лютага, прысьвечанай Дню салідарнасьці.
У Дом правасудзьдзя падтрымаць Яўгена Афнагеля прыйшлі каля двух дзясяткаў чалавек з моладзевага руху “Зубр”. Судзьдзя Ала Дзямінская заслухала супрацоўнікаў міліцыі і самаго Яўгена. Ён заявіў у судзе, што яго затрымалі беспадстаўна. Хлопец абверг абвінавачаньні супрацоўнікаў міліцыі аб тым, што нецэнзурна лаяўся падчас затрыманьня. Але гэта не паўплывала на рашэньне судзьдзі. 15 сутак арышту — гэта максымальны тэрмін пакараньня, прадугледжаны артыкулам Адміністрацыйнага кодэксу. Яўген Афнагель пасьпеў сказаць некалькі словаў Радыё Свабода ў судовай залі:
(Афнагель: ) “Я думаю, што мэта — папросту ізаляваць мяне на пэрыяд правядзеньня акцыі 16 лютага і такім чынам неяк пашкодзіць правядзеньню акцыі. Упэўнены, што акцыя ўсё роўна адбудзецца а 18-й гадзіне на праспэкце Незалежнасьці. Я ішоў па вуліцы і абсалютна ніякіх артыкулаў не парушаў. Але ўжо склалася традыцыя: калі хочуць ізаляваць каго-небудзь з грамадзкіх дэмакратычных актывістаў, то пішуць нейкі іншы артыкул, не палітычны”.
Маці Яўгена Соф’я Афнагель абурана дзеяньнямі ўладаў:
(Афнагель: ) “Ніколі не паверу, бо такога ніколі не было. У маёй сям’і ніхто ніколі нават к чорту не пасылаў… Ну, не прынята гэта. Ад свайго сына я ніколі нічога такога ня чула. Аніякіх матаў, аніякіх нецэнзурных словаў… Нават дзіўна, што такі паклёп”.
Сяброўка Яўгена Юлія Ліскоўская распавяла, што за восем гадоў прызвычаілася да арыштаў свайго сябра. Яна толькі пашкадавала, што ў Дзень сьвятога Валянціна ёй толькі ў судзе давялося ўбачыцца са сваім каханым.
(Ліскоўская: ) “Ён сказаў абсалютна трапную фразу наконт таго, што ён гатовы адказваць за затрыманьні паводле палітычных матываў, якія ён насамрэч зьдзейсьніў, а, тое, што тут была, прабачце, папросту прафанацыя, нейкая лаянка на вуліцы… Калі абмяжоўваюць такіх людзей у дзеяньнях, то яны іх папросту баяцца”.
У судовай залі не абышлося без эксцэсаў. Зьміцер Голубеў паведаміў “Свабодзе”, што будзе зьвяртацца ў пракуратуру са скаргай на супрацоўнікаў міліцыі Партызанскага раёну.
(Голубеў: ) “Калі я быў у судовай залі, мне двое міліцыянтаў сказалі, што, калі я не перастану сьмяяцца, то мяне два разы “трэснуць” галавой аб сьцяну і выведуць адсюль. Мне пагражалі. Я буду скардзіцца ў пракуратуру”.
28 лютага Яўген Афнагель выйдзе на волю. Сябры Яўгена палічылі бессэнсоўным зьвяртацца са скаргамі ў вышэйшыя судовыя інстанцыі. Ад пачатку году супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі дзясяткаў актывістаў моладзевых рухаў за распаўсюд улётак і графіці. Супраць чатырох чалавек — Аляксандра Казакова, Зьмітра Зубра, Артура Фінькевіча і Зьмітра Касьпяровіча — распачалі крымінальныя справы. Але ва ўсіх выпадках хлопцам не прад’явілі абвінавачаньня паводле палітычных артыкулаў.
Гл. таксама
Cпэцназ затрымаў у цэнтры Менску 22 чалавек