Радыё Свабода На пытаньні слухачоў “Свабоды” адказваюць былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч, лінгвіст Зьміцер Саўка, народны паэт Рыгор Барадулін.
(Аляксандар: ) “Паважаная “Свабода”! Былі такія зьвесткі, што ў 1994 годзе ў Беларусі зьбіраліся ўвесьці сваю нацыянальную валюту пад назвай “талер”. Гэтыя грошы былі ўжо надрукаваны ў Нямеччыне і завезены ў Беларусь. Але прыход да ўлады Лукашэнкі не дазволіў гэта зрабіць. Гэта праўда ці не?”
Адказвае прафэсар Станіслаў Багданкевіч, былы старшыня Нацыянальнага банку:
(Багданкевіч: ) “Ніякага талера ніхто не друкаваў. Быў надрукаваны беларускі рубель. Але грошы не былі пушчаны ў абарот. Рэч у тым, што яны вырабляліся з разьлікам, што мы правядзём сапраўдную дэнамінацыю, г.зн. грашовую рэформу, і пусьцім іх у абарот. Але рэформу правядзём тады, калі інфляцыя будзе складаць 3—5% на год, а ня ў месяц. Таму гэтыя грошы былі выраблены. Урад Кебіча выдзеліў грошы — дзесьці 18—20 мільёнаў даляраў было выдаткавана. Грошы завезьлі, але рэформы не маглі зрабіць, бо інфляцыя заставалася высокай, працягваўся рост цэнаў. Наколькі мне вядома, яны дагэтуль ляжаць як блянкі грошай. Але на іх ёсьць “Пагоня” і мой подпіс, таму пры цяперашняй уладзе іх нельга пускаць у абарот”.
* * *
(Спадар: ) “Ці не маглі б вы даць мне тлумачэньне слова “мінакі”, якое зьявілася нядаўна? Я здагадваюся, што яно азначае. Цікава, адкуль яно зьявілася? Якое яго паходжаньне?”
Гэтае пытаньне мы адрасавалі лінгвісту Зьмітру Саўку, які патлумачыў:
(Саўка: ) “Несумненна, гэтае слова — новае. Магчыма, яму пару дзесяцігодзьдзяў. Гэта, несумненна, нэалягізм, але вельмі ўдалы нэалягізм. І паходзіць, несумненна, ад слова “мінак” — той, хто мінае апавядальніка, той, хто праходзіць міма. Якраз такога слова не было, і таму яно ўзьнікла. Узьнікла слова на абазначэньне таго, што мела сваю назву. Гэта адпаведнік расейскаму слову “прохожий”, той, хто “проходит”. Я думаю, што любому чалавеку, які пабачыў гэтае слова ў кантэксьце — напрыклад, “побач беглі мінакі з парасонамі, пачаўся дождж” — ясна, што гэта тыя, што мінаюць, гэта, хутчэй за ўсё, незнаёмыя людзі”.
* * *
(Пятро Жураўлёў: ) “Добры дзень, Радыё Свабода! Вельмі прашу вас: парайце, дзе набыць кнігу Рыгора Барадуліна “Ксты”. З самай першай згадкі пра гэты гэніяльны шэдэўр на “Свабодзе” імкнуся набыць гэтую кнігу, аднак безвынікова. Ні ў крамах, ні ў сядзібах ТБМ і БНФ набыць ня здолеў. Буду вам удзячны за дапамогу”.
Адказвае аўтар кнігі “Ксты”, народны паэт Рыгор Барадулін:
(Барадулін: ) “Кнігу “Ксты” можна набыць у шапіку касьцёла Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены альбо, як яго называюць, пры Чырвоным касьцёле. Таму што ідэя кнігі ўзьнікла ў пробашча Чырвонага касьцёлу айца Завальнюка і кандыдата філялягічных навук Алы Сакалоўскай. Кніга выдадзена рымска-каталіцкай парафіяй Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены. Яна духоўнага пляну. Яна выдадзена для распаўсюду ідэяў Бібліі, Сьвятога Пісаньня. Цана невялікая — намінальная проста”.