Радыё Свабода Намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Наша Ніва” Андрэй Скурко:
(Андрэй Скурко: ) “Хачу сказаць, што па выніках першага месяца рана меркаваць пра тое, удалося ці не ўдалося наладзіць уласную сыстэму распаўсюду. Відаць, канчатковы адказ можна будзе даць у траўні-чэрвені гэтага году. Газэта “Наша Ніва” выходзіць. Мы былі вельмі прыемна ўражаныя актыўнасьцю нашага грамадзтва. Бо колькасьць падпісчыкаў у нас выявілася большая, чым мы чакалі ў зьвязку з усімі гэтымі цяжкасьцямі. Трэба сказаць, што наклад крыху зьменшыўся, таму што колькасьць пунктаў продажу, у зьвязку з адмовай “Белсаюздруку” прадаваць газэту ў шапіках, скарацілася. У людзей стала менш магчымасьцей набыць газэту”. (Чытаць увесь тэкст перадачы "Як незалежная прэса выжывае ў падпольных умовах?")
Зьнешнія спасылкі: Сайт газэты "Наша Ніва"
Зьнешнія спасылкі: Сайт газэты "Наша Ніва"