Радыё Свабода Хтосьці ўспрымае праект дзяржаўнай тэлевізіі выключна як падтрымку беларускіх выканаўцаў. Хтосьці — як праект у межах беларуска-расейскай інтэграцыі. Хтосьці ўказвае на двухсэнсоўнасьць назвы “За Беларусь”, але гатовы глядзець канцэрты дзеля цікавых выканаўцаў. А шэраг апытаных упэўненыя, што канцэрты тур “За Беларусь” — прапагандысцкі крок.
(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да канцэртнага турнэ “За Беларусь”?”
(Супругі: ) “Толькі што хацелі набыць квіткі ў пеараходзе, а там нам сказалі, што толькі па запрашальніках, а ў продажы квіткоў няма. Мы б з задавальненьнем схадзілі зь дзіцёнкам паглядзелі б. Не таму што “За Беларусь”, а дзеля артыстаў”.
(Спадарыня: ) “Добра ўспрымаю. Трэба, каб заўжды так праходзілі гэтыя ўсялякія гуляньні, ну і наагул...”
(Спадарыня: ) “Пэўна, гэта і ня кепска, калі ўздымаецца беларускае творчае слова. І з Расеі хай таксама будуць — славянскія браты”.
(Спадар: ) “Вельмі падабаецца. У зьвязку з указам Лукашэнкі цяпер зьявілася шмат маладых выканаўцаў”.
(Карэспандэнт: ) “Як вам падаецца ўзровень выкананьня?”
(Спадар: ) “Ня вельмі, вядома... Як заўжды, расейская папса паўтараецца, але з часам усё будзе нармальна”.
(Спадар: ) “Нам патлумачылі, што квіткі распаўсюджваюцца праз выканкамы. То бок, нам, простым людзям, гэтых квіткоўне дастаць. Гэта трэба быць кар’ерыстам, ці кім, каб атрымаць квіток. Дваякая такая назва — “За Беларусь”. Так, я за Беларусь, але па-рознаму можна вытлумачыць “За Беларусь”.
(Пэнсіянэр: ) “Глядзеў... Але мне незразумела, што значыць “За Беларусь”? Альбо мне кепска патлумачылі. Пэўна, гэта раскрутка перадвыбарчай кампаніі. На папярэдніх выбарах таксама ўсе крычалі “За Беларусь!”.
(Карэспандэнт: ) “А хто-небудзь крычаў “Супраць Беларусі”?”
(Пэнсіянэр: ) “Вядома, не”.
(Дзяўчына: ) “Наагул, цяжка гэта глядзець у сувязі з падзеямі, што маюць быць у сакавіку гэтага году. Гэта прапаганда”.