Радыё Свабода Сёньня на Берасьцейшчыне адзначылі 260-я ўгодкі з дня нараджэньня славутага земляка – Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі, нацыянальнага героя Злучаных Штатаў Амэрыкі і Польшчы, ганаровага грамадзяніна Францыі.
Ушанаваць памяць пра вялікага змагара за свабоду на ягонай радзіме сабраліся дыпляматы з розных краінаў, акрэдытаваныя ў Менску, прадстаўнікі грамадзкасьці, сярод якіх пераважалі сябры дэмакратычных арганізацыяў і палітычных партыяў.
Наведваньню памятных мясьцінаў, зьвязаных зь імем Тадэвуша Касьцюшкі, прысьвяціў сёньняшні дзень амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол. Раніцай ён пабываў у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе знаходзіцца пакуль адзіны на ўсю Беларусь помнік Касьцюшку. У вясковай школе амэрыканскі дыплямат агледзеў экспазыцыю невялічкага музэю. У Жабінкоўскім раёне спадар Крол, а таксама дэлегацыя нацыянальнай вайсковай акадэміі з амэрыканскага гораду Ўэст-Пойнт, ушанавалі памяць загіблых жаўнераў у паўстаньні 1794 году, якім кіраваў Тадэвуш Касьцюшка.
Асноўныя ўрачыстасьці адбыліся ў былым фальварку Мерачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне, дзе цягам апошніх гадоў (у тым ліку за кошт сродкаў амэрыканскай амбасады ў Менску) аднавілі сядзібу Касьцюшкаў. Знаходзячыся побач з гэтым месцам, амбасадар ЗША Джордж Крол яшчэ раз нагадаў, чаму такая ўвага надаецца асобе Касьцюшкі:
(Крол:) “Таму што мы так цэнім яго адданасьць каштоўнасьцям свабоды і дэмакратыі. Ня проста як вялікага ваеннага, але і вялікага чалавека, які змагаўся за нашу і сваю свабоду, быў прыкладам для ўсіх прыхільнікаў свабоды ў той час. Мы лічым Касьцюшку вялікім прыкладам адзінства народаў – амэрыканскага, беларускага, польскага, літоўскага і гэтак далей”.
Галоўным недахопам музэю, што месьціцца ў сядзібе, ёсьць малая колькасьць экспанатаў. Амэрыканская дэлегацыя прывезла ў Мерачоўшчыну фрагмэнты фартыфікацыйных забудоў, што былі ўзьведзеныя ў ЗША пад кіраўніцтвам Касьцюшкі. Гаспадарам музэю амэрыканская амбасада падаравала таксама кампутарнае абсталяваньне.
У сваю чаргу часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Аляксандар Васілеўскі паабяцаў, што польскі бок прыме ўдзел у праектаваньні і пабудове помніку Тадэвушу Касьцюшку ў мясьцінах, дзе ён нарадзіўся.
Што да беларускіх уладаў, дык яны запэўнілі прысутных, што неўзабаве сядзіба Касьцюшкі разам з Косаўскім палацам, які зьбіраюцца аднаўляць, будзе прыцягваць у гэты рэгіён Берасьцейшчыны ня толькі замежных турыстаў, але і інвэстараў.