У Наваполацку затрымалі распаўсюдніка незалежнай прэсы

Радыё Свабода 3 лютага ў Наваполацку быў затрыманы актывіст мясцовых дэмакратычных сілаў Аляксей Трубкін, які распаўсюджваў сярод месьцічаў незалежную прэсу.
Затрыманага даставілі ў пастарунак, але пратаколу затрыманьня не складалі, бо выданьні, якія распаўсюджваліся, мелі выходныя зьвесткі. Тым ня менш, у спадара Трубкіна ўзялі адбіткі пальцаў, агледзелі асабістыя рэчы, сфатаграфавалі для архіву – і толькі тады адпусьцілі.