Радыё Свабода У Жодзіне застаюцца без адказу звароты дэмакратычнай грамадзкасьці да гарвыканкаму, зьвязаныя зь "мясцовым мэханізмам фармаваньня" ўчастковых камісіяў.
Як паведаміў Радыё Свабода лідэр жодзінскай суполкі партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, каля двух дзесяткаў тутэйшых дэмакратычных актывістаў прапанавалі ў гэтыя камісіі свае кандыдатуры.
Усе яны выканалі патрабаваньне выбарчага заканадаўства – сабралі неабходную для вылучэньня колькасьць подпісаў жыхароў гораду.
Паводле Лапіцкага, прэтэндэнты на сяброўства ў камісіях выказалі намер асабіста прысутнічаць пры разглядзе сваіх кандыдатур на сумесным паседжаньні гарвыканкаму і гарсавету. Аднак, калі яно адбудзецца, жодзінскім дэмакратам усё яшчэ невядома.