Радыё Свабода "Эўропа павінна ўдзельнічаць у працэсе дэмакратызацыі Беларусі сыстэмна і нягледзячы на часавую каньюнктуру", – пра гэта заявіў адзіны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, выступаючы на паседжаньні камітэту міжнародных дачыненьняў Эўрапейскага парлямэнту.
Аляксандар Мілінкевіч лічыць неабходным "вярнуцца да гэтак званага двухбаковага падыходу ў адносінах да Беларусі, але з акцэнтам на другую частку – супрацоўніцтва з дэмакратычнай Беларусьсю".
Палітык назваў некалькі кірункаў для тых, хто хоча садзейнічаць дэмакратычным пераўтварэньням у краіне. У іх ліку – стварэньне "праўдзівай альтэрнатыўнай інфармацыйнай прасторы", "эфэктыўнага і апэратыўнага мэханізму дапамогі тым, каго ўлады, ня здолеўшы запужаць, перасьледуюць з дапамогай юрыдычных і эканамічных мэтадаў", "праграмы падтрымкі мэтавых абменаў, перш за ўсё маладзёжных".
"Мы чакаем, што Эўразьвяз запатрабуе ад Расеі ўвязаць падтрымку, якую атрымлівае ад яе Лукашэнка, са зьменамі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі", – сказаў Аляксандар Мілінкевіч.
(Мілінкевіч: ) "Калі ўрад не паважае нашыя патрабаваньні, то ў такім выпадку, натуральна, ёсьць шмат людзей у маёй краіне, якая выйдуць на вуліцы, каб абараніць сваю годнасьць. Гэта вельмі важная рэч для людзей, якія жывуць у Беларусі. Гэта не змаганьне за матэрыяльныя каштоўнасьці, і для многіх людзей гэта менавіта так. І калі мы называем гэта рэвалюцыяй, то гэта будзе рэвалюцыя надзеі".
Гл. таксама А.Мілінкевіч запрасіў эўрапейскіх дэпутатаў у Менск