Радыё Свабода У Цэнтравыбаркаме заяўляюць, што збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты прайшоў “свабодна і практычна бесканфліктна”. Таксама там падалі ўдакладненыя лічбы здадзеных подпісаў за прэтэндэнтаў: Сяргей Гайдукевіч — 150 504 подпісы, Аляксандар Казулін — 158 014, Аляксандар Лукашэнка — 1 мільён 905 тысяч 637, Аляксандар Мілінкевіч — 198 798, Валеры Фралоў — 58 775 подпісаў.
У Цэнтравыбаркаме лічаць, што сабраных подпісаў дастаткова для рэгістрацыі чатырох кандыдатаў. Але вельмі важнай зьяўляецца іх якасьць. Цяпер тэрытарыяльныя камісіі правяраюць сапраўднасьць подпісаў, і не пазьней за 11 лютага ў ЦВК мусяць паступіць вынікі. Галоўнае, чым цяпер займаецца Цэнтравыбаркам — кансультаваньне выбаркамаў у справе праверкі подпісаў. Дзеля гэтага туды з цэнтру накіраваліся куратары.
Але падлічыць дакладна подпісы не атрымалася. Да прыкладу, у ЦВК застаюцца разыходжаньні са штабам спадара Мілінкевіча.
(Лазавік: ) “Як вядома, падпісныя лісты пераважна здаваліся ініцыятыўнай групай спадара Мілінкевіча ў апошні дзень. У сувязі з гэтым мы паўторна ўдакладнілі, і гэтая лічба некалькі вырасла параўнальна з той, якая агучвалася ў суботу, але яна некалькі ніжэйшая за тую, якую заявіў перадвыбарчы штаб спадара Мілінкевіча. Магчыма, некаторыя сябры ініцыятыўнай групы паінфармавалі сваё кіраўніцтва пра тое, што здалі пэўную колькасьць подпісаў, а на самай справе да камісіяў не данесьлі”.
Паводле сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, ягоная дачка падпісалася за Аляксандра Лукашэнку і Аляксандра Казуліна. Ён таксама адзначыў, што сябры ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка працавалі “найбольш добрасумленна і менавіта за ідэю”. Але гэтаму прэтэндэнту “не хапіла арганізацыйнага рэсурсу”. Адносна выкарыстаньня ўладамі адміністрацыйнага рэсурсу падчас збору подпісаў на карысьць Аляксандра Лукашэнкі, сакратар ЦВК заявіў:
(Лазавік: ) “Ад прадстаўнікоў штабоў апанэнтаў дзейнага прэзыдэнта паступіла інфармацыя, што быццам бы быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс. Але непасрэдна ад грамадзянаў такіх скаргаў не паступала, і няма падставаў для разгляду гэтага пытаньня ў ЦВК”.
У сувязі са значнай колькаснай перавагай подпісаў на карысьць спадара Лукашэнкі ці чакаецца пэўная эканомія сродкаў, выдзеленых на выбары?
(Лазавік: ) “Нейкая эканомія магчымая толькі коштам таго, што мы разьлічвалі, што кандыдатаў у прэзыдэнты будзе каля дзесяці й разьлічвалі на дзесяць кандыдатаў. Ну і, магчыма, ня выключана, што з-за яўнай перавагі будуць ня два туры галасаваньня, а адзін тур. Але, тым ня менш, каштарыс складзены на правядзеньне двух тураў галасаваньня”.
Паводле кіраўніцтва ЦВК, рашэньне аб рэгістрацыі кандыдатаў можа адбыцца ў пэрыяд з 16 да 19 лютага. Цэнтравыбаркам ужо рыхтуе пастанову аб парадку вядзеньня перадвыбарчай агітацыі ў дзяржаўных мэдыях. Камісія плянуе даць кожнаму кандыдату гадзіну на першай праграме Беларускага радыё і адну гадзіну на Першым нацыянальным беларускім тэлеканале.