Радыё Свабода У штабах чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты ўжо ідзе распрацоўка перадвыбарчых праграмаў. Аднак да рэгістрацыі кандыдатамі яны не агучваюцца, іначай Цэнтравыбаркам можа зьвінаваціць іх у датэрміновай агітацыі.
Штаб Сяргея Гайдукевіча цягам месяца рыхтаваў эканамічную плятформу на падставе праграмы Лібэральна-дэмакратычнай партыі. Удзел у працы браў прафэсар Дадалка. Паводле спадара Гайдукевіча, перадвыбарчую праграму плянуецца зацьвердзіць на наступным тыдні.
(Гайдукевіч: ) “Ёсьць некаторыя супадзеньні зь некаторымі рэчамі, якія публікавала каманда Мілінкевіча. Я магу сказаць, што гэта рынкавая, лібэральная эканамічная праграма”.
Паводле спадара Гайдукевіча, ягоная праграма будзе сур’ёзна адрозьнівацца ад праграмы Аляксандра Лукашэнкі.
(Гайдукевіч: ) “Стратэгічна, я таксама выступаю за стабільнасьць у грамадзтве, але мэтады дасягненьня зусім іншыя. Рынак, прыватная ўласнасьць на зямлю – гэта неабходныя атрыбуты”.
У штабе Аляксандра Казуліна сказалі, што БСДП (Грамада) мае сваю праграму “Да прыстойнага жыцьця”, распрацаваную “моцным калектывам навукоўцаў пад рэдакцыяй прафэсара Казуліна”. Паводле актывіста партыі Уладзімера Нісьцюка, яна і будзе падмуркам перадвыбарчай праграмы.
(Нісьцюк: ) “У нас ёсьць нашы галоўныя слоганы Сацінтэрнацыяналу: "Свабода, справядлівасьць, салідарнасьць". І гэта наш шлях. “Моцным – працу. Слабым– клопат”. Зараз працягваецца распрацоўка перадвыбарчай праграмы. Яна мусіць быць больш даступнай, менш ёмістай, каб максымальная колькасьць людзей магла зь ёй пазнаёміцца і зразумець усё, што там напісана”.
Праграму Аляксандра Лукашэнкі зацьвердзіць Усебеларускі народны сход. Паводле прэсавага сакратара штабу Дзьмітрыя Косьціна, яе з большага распрацоўвае “сам народ”, і на сходзе яе чакае “фінальная апрацоўка”.
(Косьцін: ) “Для гэтага ў нас працуе і грамадзкая прыёмная, калі нейкія там прапановы ёсьць, заўвагі. Акрамя таго, кіраўнік краіны сустракаецца з народам даволі часта, і зьбіраецца таксама Ўсебеларускі народны сход”.
У штабе Аляксандра Мілінкевіча сказалі, што Нацыянальны камітэт апублікаваў тэзісы праграмы прыхільнікаў пераменаў у інтэрнэце і незалежных газэтах. Штодня ў камітэт паступаюць дзесяткі рэагаваньняў грамадзянаў. Штаб распрацоўвае перадвыбарчую праграму ня толькі з удзелам экспэртаў, але і як мага большай колькасьці людзей. На наступным тыдні чарговы “круглы стол” мусіць вывесьці праграму ў адпаведным фармаце. Тлумачыць старшыня Нацыянальнага камітэту Анатоль Лябедзька:
(Лябедзька: ) “У бліжэйшы час, хутчэй за ўсё за межамі Беларусі, адбудзецца канфэрэнцыя, дзе будзе абмяркоўвацца праграма ў больш шырокім фармаце. Гэта будзе, можа, старонак сто. Мы ня хочам быць папулістамі, на ўзроўні: “Зямля – сялянам, фабрыкі – рабочым”. А каб гэта быў плян яшчэ канкрэтных дзеяньняў. Так што яна можа быць у двух-трох выглядах”.
Пасьля рэгістрацыі, кандыдаты ў прэзыдэнты маюць права апублікаваць у адпаведных мэдыях свае перадвыбарчыя праграмы ў аб’ёме да пяці друкаваных старонак. Тэкст гэтай праграмы неабходна прадставіць у Цэнтравыбаркам за 20 дзён да выбараў. Падчас агітацыі заканадаўства дазваляе ініцыятыўным групам свабодна і ўсебакова абмяркоўваць перадвыбарчыя праграмы.