Радыё Свабода, Менск Завяршыўся чарговы этап перадвыбарчай кампаніі – вылучэньне прэтэндэнтаў у кандыдаты. Паводле папярэдніх падлікаў Цэнтравыбаркаму, зь ім справіліся Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Казулін, Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Мілінкевіч.
Позна ўвечары Цэнтравыбаркам яшчэ ня меў пэўнай інфармацыі наконт Валерыя Фралова. Але, па словах Мікалая Лазавіка, калі ўлічваць дадзеныя за выключэньнем дзьвюх абласьцей, адкуль інфармацыя яшчэ не паступіла, то для рэгістрацыі спадара Фралова здадзеных подпісаў не хапае.
Паводле папярэдніх зьвестак са штабу, ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча здала ў Менску 60 з паловай тысяч подпісаў. Паводле кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Бухвостава, яшчэ ў трох абласьцях краіны здадзена больш за 120 тысяч подпісаў. Канчатковыя вынікі будуць агучаныя заўтра на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі.
У штабе Казуліна паведамілі, што здалі каля 160 тысяч подпісаў. А ў штабе Сяргея Гайдукевіча назвалі 158 тысяч.