Музыка Моцарта – лек для душы і цела

Радыё Свабода 27 студзеня – 250 гадавіна зь дня нараджэньня геніяльнага аўстрыйскага кампазытара Вольфганга Амадэя Моцарта.
У выніку шматгадовых дасьледваньняў вучоныя прыйшлі да высновы, што музыка Моцарта ня проста прыгожая, а мае і карысны тэрапэўтычны ўплыў на чалавека.

На думку спэцыялістаў, музыка Моцарта сьветлая, яна мае дасканалую форму і высокія частоты гучаньня. У часе рэабілітацыі слуханьне Моцарта папраўляе памяць і канцэнтрацыю, зьніжае стрэс, аблягчае засынаньне, дапамагае дысьлектыкам, а таксама падвышае інтэлектуальныя здольнасьці. Студэнты, якія рыхтуюцца да экзамэнаў слухаючы Моцарта, атрымліваюць вышэйшыя адзнакі, а парадзіхі меней адчуваюць боль.

Аднак ня кожная музыка карысная для здароўя. Музыку ў выкананьні Брытні Сьпірс у Нямеччыне скарыстоўваецца для адпалохваньня дзікоў, якія зьнішчаюць сялянскія палеткі, а творы "Мэталікі" і Эмінэма, паводле некаторых крыніцаў, скарыстоўваюцца ў часе допытаў вязьняў, затрыманых па абвінавачаньні ў тэрарызьме.