Радыё Свабода Большасьць прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі ўжо здалі ў тэрытарыяльныя камісіі неабходную колькасьць подпісаў ў сваю падтрымку.
Сяргей Калякін, кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча паведаміў, што на дадзены момант ўжо здадзена 100 тысяч подпісаў, і да заўтра будуць здадзеныя яшчэ 20 тысяч.
Паводле лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, за яго ўжо здадзена амаль 150 тысяч подпісаў.
Таксама ініцыятыўная група лідэра сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксандра Казуліна паведаміла, што ўжо здадзена 120 тысяч подпісаў.
У перадвыбарчым штабе лідэра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка паведамілі, што яны маюць неабходныя 100 тысяч подпісаў, але Зянон Пазьняк прыняў рашэньне не здаваць іх у ЦВК.
У штабе Валерыя Фралова кажуць, што на дадзены момант ў выбарчыя камісіі здадзена ня болей як 20 тысяч подпісаў.
Затое ў ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі заявілі, што ўжо здадзена амаль паўтара мільёна подпісаў, а сабрана мільён васемсот тысяч.
Збор подпісаў завяршаецца заўтра 27 студзеня.