Радыё Свабода Міністэрства замежных справаў Беларусі назвала падтрымку Аляксандра Мілінкевіча з боку Польшчы “яўным і мэтанакіраваным ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі”.
Паводле выконваючага абавязкі прэс-сакратара МЗС''у Андрэя Папова, “народ Беларусі ў стане самастойна, бяз вонкавага ўмяшаньня, зрабіць свой выбар ў часе прэзыдэнцкай кампаніі”.
Пасьля ўчорашняй сустрэчы зь Мілінкевічам кіраўніцтва Польшчы заявіла аб сваёй падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі. Аляксандар Мілінкевіч стаў першым грамадзянінам Беларусі, які выступіў у польскім парлямэнце.
Гл. таксама А.Мілінкевіч сустрэўся з прэзыдэнтам Польшчы, выступіў у Сэйме Якія вынікі візыту А.Мілінкевіча ў Варшаву? (фотарэпартаж)