Радыё Свабода Кіраўніка ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргея Папкова і сябра гэтай групы Ўладзімера Талкачова міліцыя сёньня затрымала ў падземным пераходзе на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, калі яны зьбіралі подпісы за свайго кандыдата і раздавалі інфармацыйныя ўлёткі наконт працэдуры “народнага галасаваньня”.
Гэта ўжо чацьвертае затрыманьне сябра Папкова за апошні час.
(Папкоў: ) “Тое ж самае, нехта зьверху дае загад: затрымаць. Сядзіш, высьвятляюць гадзіну цэлую. Пасьля ў разгубленасьці прыходзіць нейкі інспэктар, і адпускаюць без складаньня пратаколу. Нейкі пэрманэнтны такі ўціск. Відаць, хочуць, каб мы сышлі”, — сказаў нашаму радыё спадар Папкоў пасьля вызваленьня.