Радыё Свабода У Калінкавічах на будынках крамаў, дзяржаўных установаў, у паштовых скрынях гараджанаў зьявіліся агітацыйныя ўлёткі з прозьвішчам Аляксандра Мілінкевіча. Мясцовая ініцыятыўная група апазыцыйнага палітыка лічыць гэта правакацыяй і накіравала з гэтай прычыны заявы ў пракуратуру ды раённую выбарчую камісію.
Каардынатар групы збору подпісаў за Мілінкевіча Аляксей Маневіч мяркуе, што ўлёткі з прозьвішчам апазіцыйнага палітыка — правакацыя.
(Маневіч: ) “Я лічу, што гэта правакацыя. Па-другое, гэта проста зьдзек з будучага кандыдата. Такой якасьці агітацыя — яна, па-мойму, працуе не на карысьць, а наадварот. Мы падалі заявы ў раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію і ў пракуратуру, што гэтыя матэрыялы ня маюць дачыненьня да агітацыйных матэрыялаў Аляксандра Мілінкевіча, і што ініцыятыўная група Мілінкевіча ня мае дачыненьня да іх. У пракуратуры мы прасілі таксама прыняць меры, якія прадугледжвае заканадаўства”.
Як распавёў спадар Маневіч, улёткі неахайна надрукаваны на невялікіх шматках паперы, хутчэй за усё, з дапамогаю кампутарнай тэхнікі. У іх Мілінкевіч названы кандыдатам у прэзыдэнты, хаця Цэнтравыбаркам рэгістрацыі кандыдатаў яшчэ не праводзіў. Гэта можа паслужыць падставай абвінаваціць апазыцыйнага палітыка ў заўчаснай агітацыі.
А што робяць мясцовыя ўлады, каб даведацца, хто дзейнічае пад выглядам актывістаў Аляксандра Мілінкевіча? Намесьнік старшыні райвыканкаму ў пытаньнях ідэалёгіі Ігар Пархоменка кажа на гэта:
(Пархоменка: ) “Я ня ведаю, чаму падымаецца гэтае пытаньне наагул. Вельмі цікавая сытуацыя. Заява была пададзена, што ня мы распаўсюджваем, яшчэ да таго, як зьявіліся ўлёткі”.
Паводле намесьніка старшыні райвыканкаму, улёткі распаўсюдзілі нібыта толькі ўчора ўвечары, а заяву падалі на паўдня раней. Гэта абвяргаюць сябры групы Аляксандра Мілінкевіча. Улёткі жыхары вуліцы Батава паказвалі ім яшчэ ў панядзелак, 23 студзеня.