Радыё Свабода Галасы актывістаў выбарчай кампаніі.
Расказвае Віктар Каралькоў, горад Горкі, кіраўнік мясцовай ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Зянона Пазьняка.
(Каралькоў: ) “За Пазьняка міліцыянты падпісваюцца. Нават калі я ішоў з папкай у АБЭП па міліцыі, у мяне запытвалі: што за папка? Я так, з гумарам, сказаў, што зьбіраю подпісы за Пазьняка, дык мне намесьнік начальніка сказаў: “Давай я падпішуся!”
І калі тэлефанаваў у кватэру і адкрываў, напрыклад, міліцыянт (у мяне асабіста было некалькі такіх выпадкаў), ён глядзеў пасьведчаньне, вывучаў, глядзеў пашпарт – а потым падпісваўся.
У асноўным за Пазьняка падпісваюцца людзі 1955-1975 гадоў нараджэньня. Моладзь, якая 10 гадоў ня мела ніякай інфармацыі, яна пакуль што дэзынфармаваная. І тое пакаленьне – ад 18 да 25 – у мяне выклікае дужа вялікі непакой. Такое дэмаралізаванае пакаленьне – “чарка ды скварка”. Недзе траціна людзей ні ў якія выбары ня вераць. І кажуць: “Мы на выбары ня пойдзем...”