Радыё Свабода У Канстанцінаўскім палацы, непадалёк ад Санкт-Пецярбургу, адбыліся перамовы сам-насам кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна.
Паводле афіцыйных крыніцаў, кіраўнікі краінаў абмеркавалі “актуальныя пытаньні саюзнай краіны, а таксама беларуска-расейскага ўзаемадзеяньня”.
Пасьля гэтых перамоваў пачалося паседжаньне Вышэйшага дзяржсавету так званага саюзу Беларусі й Расеі. Чакаецца, што на ім разгледзяць дванаццаць пытаньняў, сярод якіх праект Канстытуцыйнага акту і саюзны бюджэт на 2006 год. Таксама на разгляд выносяцца праекты некаторых двухбаковых пагадненьняў.
Мінулы раз кіраўнікі Беларусі і Расеі сустракаліся ў Сочы ў сьнежні, а паседжаньне дзяржсавету праводзілася ў красавіку мінулага году.