Радыё Свабода Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб абвінаваціў Цэнтравыбаркам у нежаданьні правяраць факты ўціску сябраў групы. Гэтыя факты ён падаваў у афіцыйных скаргах. Спадар Грыб запатрабаваў ад ЦВК аднолькава ўжываць закон да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі. ЦВК лічыць, што ў скаргах Грыба пададзены непраўдзівыя зьвесткі.
Мечыслаў Грыб прааналізаваў адказы ЦВК на свае скаргі аб парушэньні правоў сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна і прыйшоў да высновы, што Цэнтральная выбарчая камісія ня хоча аб’ектыўна рэагаваць на законныя прэтэнзіі:
(Грыб: ) “Яна ня хоча ніякіх фактаў правяраць і адбіваецца як можа. Калі пакрыўдзілі аднаго сябра ініцыятыўнай групы ці дваіх, можа, для Лідзіі Ярмошынай гэта дробязь, а для нас гэта ня дробязь, гэта — канкрэтны чалавек, канкрэтнае парушэньне”.
Спадар Грыб у чарговым звароце ў Цэнтравыбаркам заяўляе, што ні па адным факце ціску на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы, пра якія ён раней пісаў у ЦВК, не было належнай праверкі й рэагаваньня. Ён прыводзіць больш за дзесяць фактаў з канкрэтнымі прозьвішчамі супрацоўнікаў міліцыі, КДБ, адміністрацыяў прадпрыемстваў і ўстановаў, якія парушалі правы канкрэтных актывістаў ініцыятыўнай групы.
Пры гэтым спадар Грыб прызнае, што ў папярэдніх скаргах былі і памылкі ў прозьвішчах ды просіць за іх прабачэньня, але зазначае, што настойвае на праверцы іншых фактаў. Спадар Грыб зазначыў, што дамагаецца ня гэтак прававой ацэнкі дзейнасьці службовых асобаў, як аднолькавага прымяненьня закону да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік мяркуе, што спадар Грыб ня мае рацыі, бо пасьля праверкі ягоных скаргаў шмат фактаў не пацьвердзіліся:
(Лазавік: ) “Калі прыводзяцца факты, што не адпавядаюць рэчаіснасьці, то навошта нам яшчэ дурная праца… Мы правяраем, але хацелася б больш рацыянальна выкарыстоўваць свой працоўны час”.
Тым часам Мечыслаў Грыб рыхтуе новую скаргу ў ЦВК адносна парушэньняў выбарчага заканадаўства ў Воршы і іншых месцах.
Цяпер працягваецца здача сабраных за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта подпісаў у раённыя выбарчыя камісіі. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што лісты з подпісамі будуць прымацца да канца працоўнага дня 27 студзеня. Здачу падпісных лістоў яшчэ не распачалі ў ініцыятыўнай групе Зянона Пазьняка, пытаньне аб гэтым будзе вырашана толькі ў чацьвер, паведаміў кіраўнік групы Сяргей Папкоў. У групе Валерыя Фралова пачынаюць здачу подпісаў сёньня, 24 студзеня. Яе кіраўнік Ігар Азарка паведаміў, што сабрана больш за 100 тысяч подпісаў, якія патрэбныя для рэгістрацыі. Пра пераадоленьне гэтага рубяжу паведамілі і ў іншых перадвыбарчых штабах, акрамя ініцыятыўнай групы Сяргея Скрабца.
Гл.таксама Якія перашкоды стварае ўлада ініцыятыўным групам?