Радыё Свабода Іх у краіне створана больш за шэсьць з паловай тысяч. І ў кожную, згодна зь дзейным заканадаўствам, можа ўваходзіць ад пяці да дзевятнаццаці асобаў. Як мяркуюць у Цэнтравыбаркаме, агульная колькасьць сябраў камісіяў дасягне прыкладна 70 тысяч. Вылучэньне працягнецца да 29 студзеня ўключна. Як удзельнічаюць у гэтай кампаніі прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і рухаў?
Юры Новікаў — старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) гаворыць, што актывісты штабу пачалі зьбіраць подпісы для вылучэньня дэмакратычных кандыдатаў у камісіі адразу ж, як у мясцовай прэсе 21 студзеня зьявілася адпаведнае паведамленьне:
(Новікаў: ) “Я думаю, што каля сотні чалавек мы будзем вылучаць. Але ж, наколькі я ведаю, камісіі гэтыя ўжо сфармаваныя. Людзі гавораць, што, калі нават яшчэ не было апісаньня ўчасткаў, некаторыя працоўныя калектывы вылучалі кандыдатаў. Кампанія фактычна ішла. Але калі я тэлефанаваў у камісію, мне адказвалі: чакайце, пакуль ня будзе надрукавана паведамленьне ў мясцовай прэсе”.
Спраўдзіць факт датэрміновага вылучэньня кандыдатаў я спрабаваў у Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Магілёва. Аднак супрацоўніца гэтай камісіі, якая адмовілася назваць сваё імя, цьвердзіць, што ёй забаронена даваць зьвесткі па тэлефоне:
(Супрацоўніца: ) “Я сябра камісіі. Не, па тэлефоне мы такіх зьвестак не даем. Калі вас нешта цікавіць, дык альбо рабіце афіцыйны запыт, альбо прыходзьце асабіста”.
Кіраўнік аддзелу Цэнтральнай выбарчай камісіі Надзея Кісялёва гаворыць, што да стварэньня выбарчых участкаў вылучэньне ў іх кандыдатаў забаронена:
(Кісялёва: ) “З моманту апублікаваньня. Я ня ведаю, можа яны там нейкім іншым спосабам даводзілі інфармацыю. Закон прадугледжвае апублікаваньне альбо іншым спосабам даводзіцца да ведама выбарцаў”.
(Карэспандэнт: ) “А што азначае “іншым спосабам”?”
(Кісялёва: ) “Можа быць праз вывешваньне аб’явы, можа па мясцовым радыё... Трэба канкрэтна глядзець. Таму цяпер я не магу ні пацьвердзіць гэтых выпадкаў, ні абвергнуць”.
У Белаазёрску сваіх прадстаўнікоў у камісіі апазыцыйныя актывісты спрабуюць вылучаць выключна праз збор подпісаў, паколькі зарэгістраваных партыйных суполак і грамадзкіх арганізацыяў цяпер там наагул няма. Гаворыць каардынатар гэтага працэсу ад Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Зьміцер Трацьцяк:
(Трацьцяк: ) “У нас будзе вылучацца прыкладна два чалавекі на ўчастак. Мы будзем зьбіраць галасоў паболей. Я стаўлю за мэту, каб галасоў 15—20 сабраў кожны”.
Тут трэба дадаць, што для вылучэньня праз збор подпісаў дастаткова сабраць іх ня менш за дзесяць.