Радыё Свабода З тлумачальнага слоўніка можна даведацца, што эротыка – гэта, апроч іншага, “творы мастацтва і літаратуры, насычаныя пачуцьцёвасьцю, прысьвечаныя яе апісаньню”. Эратычныя матывы ў беларускай літаратуры шукала Тацяна Нармунд.
Кажуць, размаўляючы пра эротыку, можна шмат даведацца пра суразмоўцу і амаль нічога – пра тэму размовы. Але для паўнавартаснай карціны бяз шэрагу пытаньняў не абысьціся. І першае – што такое эратычная літаратура? Вызначэньне літаратурнага крытыка Ганны Кісьліцынай:
(Кісьліцына: ) “Мне здаецца, што эратычная літаратура – гэта літаратура ня проста, якая ўзбуджае, таму што, на мой погляд, узбуджае ўсякая добрая літаратура. Можа, гэта розная ступень узбуджэньня, розная ступень эратызму, але эстэтычнае і эратычнае недзе побач ляжаць. Мне здаецца, што эратычная літаратура – гэта літаратура, якая пісалася спэцыяльна з мэтай узбуджэньня”.
Фэномэнам узбуджэньня ў розных яго праявах цікавяцца ня толькі літаратары і аматары. Напрыклад, псыхааналітыкі на чале зь дзядулем Фройдам, які лічыў, што бог Эрат заўсёды процістаіць богу Танатасу – увасабленьню сьмерці. Пра што й кажа Адам Глобус, разважаючы над мэтазгоднасьцю эратычнай літаратуры.
(Глобус: ) “Калі нас зьнішчаюць фізычна, ясна, што нам трэба аднаўляць свой генафонд і супрацьпастаўляць любоў і эротыку забойству і вайне. Калі мы гаворым пра беларускую літаратуру новага і найноўшага часу, то ў нас была доўгі час зрушаная мараль – героі ў нас усе былі забойцы. Я лічу так, што калі чалавек забівае, то ён амаральны значна ў большай ступені, чым чалавек, які любіць і займаецца любоўю, жыве палавым жыцьцём. Ці лепш сказаць полавым усё ж па-беларуску?”
Ці існуе адмысловая мова беларускай эратычнай літаратуры? Сваім лінгвістычным досьведам дзеліцца Ўладзімер Някляеў, аўтар скандальна вядомага “Лабуха”.
(Някляеў: ) “Калі я пісаў раманчык “Лабух”, была чыста тэхналягічная, вельмі істотная, няпростая задача ўсё гэта па-беларуску выпісаць. Аказалася, што не існуе проста лексэм. Як гэта ўсё робіцца, каб было не пахабна і ўсё-такі зразумела, што адбываецца паміж жанчынай і мужчынам?”
Самы кароткі шлях да поўнага разуменьня – называць рэчы сваімі імёнамі. Што й рабілі наіўныя прабеларусы, якія ня ведалі пра існаваньне літаратурнай мовы і цэнзуры. Таму шукаць вытокі эратычнай літаратурнай мовы ў народнай творчасьці няма сэнсу, лічыць Уладзімер Някляеў.
(Някляеў: ) “У фальклоры яе не было з той простай прычыны, што народ называў усё тое, што ёсьць, так, як яно ёсьць, і не займаўся ніякімі эўфэмізмамі і выкрутасамі мастацкімі”.
Эўфэмізм – любімая цацка цнатлівых творцаў. Словы-заменьнікі, лічыць Ганна Кісьліцына, ствараюць памежную зону эротыкі і парнаграфіі.
(Кісьліцына: ) “Мне здаецца, што эротыка заўсёды зьвязаная з мовай эўфэмізмаў, з пэўнай вуалізаванасьцю. Эўфэмізмы адрозьніваюць эротыку ад парнаграфіі. Некалі Барт сказаў, што эротыка ад парнаграфіі адрозьніваецца адлегласьцю, на якой знаходзіцца назіральнік. Тут яна заўсёды будзе бліжэй да літаратуры, чым парнаграфія. Парнаграфія – гэта аголенасьць, гэта масавасьць, гэта тыражаванасьць, і таму мы не гаворым пра парнаграфічную літаратуру менавіта з таго, што мы не асацыюем парнаграфіі з мастацкасьцю”.
Каб не апынуцца за мяжой дазволенага ў “прыстойнай” літаратуры, першае, што патрэбна аўтару, – густ, а другое – уменьне кахаць, лічыць Ўладзімер Някляеў.
(Някляеў: ) “Чалавек, які ня ўмее кахаць, які адносіцца да жанчыны так, як самец да самкі, ён так і напіша. А калі ў чалавека напрацаваная гэтая ўнутраная эмацыйная сыстэма з павагай да сябе і да таго, што паміж імі адбываецца, тое, вядома, такім чынам атрымаецца і ў літаратуры. А інакш яно й быць ня можа”.
Аднаму са складальнікаў зборніка вершаў і песень пра каханьне “Яна і я” Ўладзімеру Сіўчыкаву было прапанавана скласьці ўяўны зборнік больш вольных вершаў і песень, каб запоўніць эратычны прабел...
(Сіўчыкаў: ) “Калі працавалі над кніжкай вершаў і песень пра каханьне, знаходзілі фактычна эратычныя матывы ў нечаканых аўтараў. Пятро Васючэнка дзівіўся: “Як гэта вы знайшлі, можна сказаць, эратычны верш у сьвятара Казімера Сваяка?!”. Значыцца, ёсьць яшчэ пэўныя рэзэрвы. Можна было б глыбей капнуць творы ў таго ж Фэлікса Тапчэўскага. Я б цалкам уключыў усе дванаццаць “Юрлівых санэтаў, або Мэзальянс” Юрася Пацюпы. Я думаю, што пры жаданьні можна было б рызыкоўныя альбо больш раскаваныя вершы пазнаходзіць і ў Максіма Танка, у Генадзя Бураўкіна, у Ўладзімера Караткевіча, як і ў Андрэя Хадановіча, у Віктара Жыбуля”.
Дарэчы, першы твор, які згадаў Уладзімер Сіўчыкаў, – эсэ Рыгора Барадуліна “Як беларусы сэксам займаюцца”.
“Слова “сэкс” прыйшло з кніжак. А наогул крывічы, як ніхто іншы, захавалі паганскія традыцыі й эўфэмізмамі не карысталіся. Казалі катэгарычна, абапіраючыся на вопыт пасівелых ад жарсьці стагодзьдзяў і на жывучую паганскую інтуіцыю: “Кожнае дыханьне любіць папіханьне”. Альбо: “Кожнаму дыханьню трэба папіханьне”. Кшчоным паганцам не па дыеце было так званае ўстрыманьне: “Пайшоў бы ў мніхі, дык яйцы ліхі”.
(“Як беларусы сэксам займаюцца” у кнізе: Р. Барадулін “Дуліна ад Барадуліна”)
Уладзімер Сіўчыкаў марыць выдаць інтымны дзёньнік Максіма Багдановіча. Цяпер выдавец вядзе актыўную перапіску з дырэктаркай музэю паэта, але пакуль што безвынікова.
(Сіўчыкаў: ) “Мне пішуць, што аўтографы яшчэ расшыфроўваюцца і чакаюць свайго часу. Я магу вас запэўніць, што ёсьць шэраг людзей, якія стаяць на ахове беларускай, так сказаць, маральнасьці, і ў іх ліку й многія нашчадкі літаратараў”.
Аднак у ансамблі абаронцаў грамадзкай маральнасьці партыю першай скрыпкі выконвае цэнзура. Яна ж, на думку Адама Глобуса, замінае станаўленьню эратычнай традыцыі.
(Глобус: ) “У тым, што выдавалася за савецкім часам, яны, так кажучы жорсткім словам, кастрыравалі лексыку і адпаведна выкінулі тыя моманты ў казках, у песьнях, дзе была адкрытая прапаганда і заклікі да эратычнага жыцьця. Рэальна можна лічыць, што толькі цяпер у нас ёсьць умовы ствараць паўнавартасную эратычную літаратуру”.
Што чакае творцаў, якія вырашылі пазбавіцца застарэлых прымхаў праз эратычнае слова? Гаворыць незакамплексаваны паэт Андрэй Хадановіч:
(Хадановіч: ) “Калі літаратар гаворыць пра самыя інтымныя штукі, – гэта сытуацыя, калі ён найбольш безабаронны, ён найбольш адкрыты. Ён не схаваецца ў іронію, ён не схаваецца ў гульню. Ён напраўду празрысты, ён аддае сябе на спагадлівую волю чытачоў, слухачоў, якія могуць асьмяяць і асьвістаць. Дзякуй Богу, што раптам зьявіліся такія нахабнікі, якія гэтага не баяцца”.
Галоўнае – ведаць меру, – працягвае гуру маладых літаратараў.
(Хадановіч: ) “Калі цела становіцца вельмі шмат, наступае перасычэньне. Гэта перастае хваляваць. Звыклага каханьня не хапае. З часам не хапае звыклага сэксу. Трэба нейкія нестандартныя вырашэньні. Старонкі падрабязнага, нават фізіялягічнага апісаньня сэксу мяне абсалютна не хвалююць і таму для мяне ня ёсьць эротыкай. Нішто ў душы, не гаворачы ўжо пра цела, не адгукаецца на гэта”.
Што ж можа крануць душу і цела паэта?
(Хадановіч: ) “Слаўназнаны раман Уладзімера Пракопавіча Някляева “Лабух”, дзе ёсьць процьма эратычных, а можа, і мацнейшага слова ўжыць, сцэн. Для сябе я адчуў магнэтызм, эратызм гэтых старонак аднойчы – калі герой усю ноч размаўляе з жанчынай праз замочную шчыліну”.
– Прасуньце адну ў адтуліну замка... Яна шырокая, ён вялікім ключом мяне замыкае... А ў мяне на ўсю ноч і паўпачка не засталося... – На ўсю ноч?.. – Ён раніцай прыяжджае...
Я прасунуў цыгарэту, якую яна выцягнула і спытала: – Выйшла нешта накшталт сэксу, праўда?..
Нічога не адказаўшы, я стаў прасоўваць цыгарэты адну за адной... Яна засьмяялася: – Ой, хопіць... Калі многа, дык непадобна… Уладзімір Някляеў “Лабух”
Сам Андрэй Хадановіч з посьпехам працягвае эратычныя традыцыі беларускай літаратуры.
Ты ведаеш, хто такія Боб Дылан і Дылан Томас. Я ведаю толькі тое, Што я твой верны фанат. Што я, калі я з табою, Бываю ручным, як тормаз. А ты са мною Самай ручною з усіх на сьвеце гранат. Што я з табою Маленькі і голы нырэц З абтоку Шры-Ланка, Калі ты здымаеш нумар і майткі, Хоць я далёка ня бог. Маланка тваёй сукенкі, Нібы шаравая маланка, Б’е электрычным токам Па пальцах і па зубох, Што мы зьбіраемся пазлам, Бываем плазмай і плазам, Што я кладуся, а ты сядзіш на мне, Нібы наркаман. І чуючы твае словы: “Чакай, давай кончым разам”, – Хто скажа, што мы дачытваем Адзін на дваіх раман?