Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Эўрапейскі парлямэнт заклікаў Эўрапейскую камісію падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў краінах- усходніх суседзях Эўразьвязу, у тым ліку і ў Беларусі, сытуацыю ў якой адзін з дэпутатаў ў часе дэбатаў над “эўрапейскай палітыкай суседзтва” параўнаў з сытуацыяй у Сірыі.
Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту 19 студзеня прынялі справаздачу ў справе “эўрапейскай палітыкі суседзтва”, падрыхтаваную Чарльзам Тэнакам з фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў. Тэнак упэўнены, што гэтая палітыка можа быць эфэктыўным інструмэнтам для кансалідацыі дэмакратычных сілаў і прапаганды ідэі прававой дзяржавы ў краінах, дзе няма дэмакратыі.
Парлямэнт лічыць, што адзін з асноўных момантаў у дадзеным выпадку гэта забесьпячэньне грамадзянам недэмакратычных краінаў доступу да незалежнай і аб’ектыўнай інфармацыі, як гэта плянуецца зрабіць у выпадку Беларусі праз адкрыцьцё эўрапейскай радыёстанцыі для беларусаў.
(Герэмэк: ) “Мы ад самога пачатку лічылі, што трэба перадусім вырашыць, як дапамагчы грамадзянскай супольнасьці тых краінаў, дзе ўлады парушаюць дэмакратычныя прынцыпы. Калі кіравацца гэтым, дык на дадзены момант адна з асноўных задачаў – як дапамагчы беларускаму грамадзтву”, - заявіў дэпутат Эўрапарлямэнту Браніслаў Герэмэк.
Дэпутаты падтрымалі ідэю, каб у межах “палітыкі суседзтва”, краінам, якія не прэтэндуюць на далучэньне да Эўразьвязу, але шануюць правы чалавека і вяршынства закону, прапаноўваць гэтак званыя “суседзкія пагадненьні”, якія прадугледжваюць поўны доступ да ўнутранага рынку аб’яднанай Эўропы, а таксама ўдзел у супольнай замежнай палітыцы і тэхнічную і і фінансавую дапамогу з боку Эўрапейскага Зьвязу. Калі б такая суседняя дзяржава пачала парушаць правы чалавека, дык Эўразьвяз меў бы магчымасьць прыпыніць ці скасаваць супрацоўніцтва ў межах пагадненьня.
Дэпутат ад Польшчы Конрад Шыманьскі заявіў, што ўзровень дапамогі Эўразьвязу Беларусі павінен залежыць ад “волі да шанаваньня дэмакратычных стандартаў”, а ягоны калега Павал Піскорскі адзначыў, што “эўрапейская палітыка суседзтва” мусіць быць “інструмэнтам уціску на дэмакратызацыю такіх краінаў, як Беларусь альбо Сірыя, дзе пануюць дыктатуры і адсутнічае дэмакратыя”.