Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадача сэрыі “Імёны Свабоды”
Калі б нават Браніслаў Тарашкевіч выдаў толькі сваю “Беларускую граматыку для школ”, ён ужо навекі застаўся б у аналах нацыянальнай гісторыі. Але жыцьцё гэтага чалавека, што прыйшоў на сьвет 20 студзеня 1892 году на Віленшчыне, ніколі не абмяжоўвалася навуковымі штудыямі.
Нарадзіўшыся на 50 гадоў раней, ён, безумоўна,стаў бы ў шэрагі каліноўцаў. Новая эпоха дыктавала іншыя формы змаганьня.
Адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, заснавальнік Таварыства беларускай школы, кіраўнік 120 -тысячнай Беларускай сялянска-работніцкай грамады – самай масавай грамадзкай арганізацыі Заходняй Беларусі...Яскравыя, вострыя і аналітычныя прамовы, зь якімі дэпутат Браніслаў Тарашкевіч выступаў з трыбуны Польскага сойму ў абарону правоў беларусаў, на добры лад, трэба было б прымусіць вывучаць цяперашніх беларускіх “дэпутатаў”.
Першы арышт у 1927-м. Прысуд – 12 гадоў турмы. Датэрміновае вызваленьне не зьмяніла поглядаў і жыцьцёвых прынцыпаў Тарашкевіча. У 1932-м ён выслухаў новы вырак: 8 гадоў катаржнага астрогу. Праўда, польскія турмы крыху адрозьніваліся ад савецкіх. Пакуль суседзі па камэры перакідваліся картамі, Тарашкевіч перакладаў на беларускую мову Міцкевічавага “Пана Тадэвуша”.
У выніку абмену палітвязьнямі ён быў перададзены Савецкаму Саюзу. У тыя часы для людзей кшталту Тарашкевіча гэта несла сьмяротную небясьпеку. У Беларусь, куды рвалася душа, яго не пусьцілі. Пасьля арышту ў 1937 годзе ўмоваў для перакладчыцкай працы ўжо не было. У студзені 1938-га гэтак званая “двойка” засудзіла Браніслава Тарашкевіча да вышэйшай меры пакараньня.
Праз 20 гадоў ён будзе рэабілітаваны “за адсутнасьцю складу злачынства”. У 1980-я ў Менску і Ольштыне выйдуць ягоныя пераклады “Пана Тадэвуша”. Зроблены Тарашкевічам поўны пераклад “Іліяды” дагэтуль ня знойдзены.
Застаецца дадаць, што пры падрыхтоўцы тэксту гэтай перадачы, як і ўсіх іншых праграмаў Радыё Свабода, выкарыстаны беларускі клясычны правапіс, які звычайна называюць тарашкевіцай.