Вячаслаў Ракіцкі, Прага Учорашнія дэбаты ў Эўрапейскім парлямэнце паказалі, што энтузіязм адносна пашырэньня Эўразьвязу затухае. Традыцыйна моцны прыхільнік далучэньня да Зьвязу новых краінаў, Эўрапарлямэнт завастрае сваю ўвагу на эўрапейскай палітыцы суседзтва.
Зьмены ў настроі Эўрапейскага парлямэнту відавочныя. Яшчэ год таму ён заклікаў Эўрапейскую камісію і дзяржавы-сябры вызначыцца адносна пэрспэктывы сяброўства для Ўкраіны. Атрымалі падтрымку свайго жаданьня ўвайсьці ў Эўразьвяз Малдова і краіны Каўказу. Цяпер аднак парлямэнт гаворыць толькі пра права асобных краінаў на сяброўства ў няпэўнай пэрспэктыве.
Замест гэтага ўдакладняецца праграма эўрапейскага суседзтва. Аўтар учорашняга паведамленьня пра гэтую палітыку Чарльз Тэнак падкрэсьліў, што палітыка суседзтва ня ёсьць альтэрнатывай сяброўству.
(Тэнак: ) “Я не лічу эўрапейскую палітыку суседзтва нерухомай доўгатэрміновай альтэрнатывай поўнаму сяброўству ў Эўразьвязе для эўрапейскіх дэмакратычных краінаў, кшталту Ўкраіны і Малдовы, якія выказалі жаданьне і маюць права зьвярнуцца з просьбай прыняць іх у блёк. Паведамленьне паказвае на шляхі прызнаньня іх эўрапейскіх памкненьняў”.
Эўрапейская палітыка суседзтва дае магчымасьць дзяржавам-суседзям, ад Марока да Ўкраіны, улучна з Малдовай і краінамі Каўказу, мець больш шчыльныя сувязі з Эўропай.
У эканамічным пляне – атрымаць доступ на рынкі, а гэта і новыя працоўныя месцы. У галіне палітыкі – магчымасьць ствараць аб’яднаньні з суседнімі краінамі на падставе агульных падыходаў да вялікага кола пытаньняў – ад арганізаванай злачыннасьці і гандлю людзьмі да аховы навакольнага асяродзьдзя.
Аднак гэтыя перавагі могуць тычыцца толькі тых краінаў, якія захоўваюць стандарты Эўрапейскага Зьвязу у галінах правоў чалавека, дэмакратыі, заканадаўчых нормаў. Таму Эўрапейскі Зьвяз, як гаворыцца ў паведамленьні, можа прыпыняць ці скарачаць дапамогу краінам-суседзям і нават скасоўваць пагадненьні аб супрацоўніцтве. Так, для Ўкраіны і Малдовы плянуецца спрашчэньне візавай дапамогі, а для краінаў Міжземнамор’я – супрацоўніцтва ў рыбалоўным бізнэсе.
Адначасна ў паведамленьні высоўваюцца пэўныя патрабаваньні для краінаў-суседзяў Эўразьвязу. Так, Турэччына і Армэнія павінны дасягнуць прагрэсу ў адкрыцьці мяжы паміж імі. Румынія і Ўкраіна абавязаны вырашыць сваю тэрытарыяльную спрэчку ў Чорным моры. Армэнія і Азэрбайджан дамагацца ўрэгуляваньня Нагорна-Карабахскага канфлікту.
У 2007 годзе эўрапейская палітыка суседзтва будзе мець свой бюджэт, а ў пэрспэктыве плянуецца пашырыць гэтую палітыку на Сярэднюю Азію.
Што тычыцца Беларусі, дык у паведамленьні ўтрымліваецца заклік да краінаў-сяброў Эўразьвязу і Эўрапейскай камісіі павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасьці й апазыцыі.