Радыё Свабода Пачалося масавае вылучэньне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, якіх па краіне створана каля сямі тысяч. Ці можна спадзявацца, што туды змогуць патрапіць дэмакратычна настроеныя людзі?
Першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч прагназуе, што сёлета стаць сябрамі ўчастковых камісіяў апазыцыі будзе нават цяжэй, чым на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах. Тады яна, нагадаем, складала толькі 3% ад усёй колькасьці сябраў камісій.