Радыё Свабода Былы прэм''ер-міністар Украіны Віктар Януковіч, які пацярпеў паразу ў Аранжавай рэвалюцыі, цяпер актыўна заваёўвае сэрцы і розумы ўкраінскіх выбарцаў. Як сьведчаць сацыялягічныя апытаньні, ягоную Партыю рэгіёнаў падтрымлівае 31 % выбацаў, тады як толькі 13 % украінцаў цяпер аддаюць перавагу блёку “Наша Ўкраіна” на чале зь дзейным прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам.
(Януковіч: ) "Партыя рэгіёнаў гатовыя весьці краіну. Мы ўвядзем расейскую мову ў якасьці другой дзяржаўнай мовы ва Ўкраіне і будзем змагацца за зьніжэньне падаходнага падатку. Час пакласьці канец кумаўству і некампэтэнтнасьці. Мы разам пераможам дзеля ўсёй Украіны”.
Чалавек, які шчодра раздае гэткія абяцаньні – гэта Віктар Януковіч, лідэр Партыі рэгіёнаў, які, як птушка Фэнікс, адрадзіўся з попелу, каб кінуць выклік украінскім рэфарматарам.
Кіраўнік аддзелу сацыялёгіі кіеўскага цэнтру Аляксандра Разумкова Андрэй Бычэнка ня мае сумневу ў тым, што цяпер ва Ўкраіне Януковіч – гэта сіла, зь якой трэба лічыцца.
(Бычэнка: ) “Апошнія дадзеныя напрыканцы мінулага году, і ня толькі нашыя, але і іншых дасьледчыкаў, сьведчаць пра тое, што папулярнасьць Януковіча павялічваецца”.
Пры гэтым кіеўскі аналітык Андрэй Бычэнка адзначае, што папулярнасьць Януковіча часта зьвязаная з расчараваньнем людзей у лідэрах Аранжавай рэвалюцыі, якія ня здолелі хутка выканаць усе свае абяцаньні.
Андрэяй Бычэнка канстатуе, што каманда Віктара Юшчанкі ня мела посьпехаў у барацьбе з карупцыяй, была неэфэктыўнай у правядзеньні эканамічных рэформаў і залучэньні інвэстыцый.
Віктар Юшчанка адправіў у адстаўку адну зь лідэрак Аранжавай рэвалюцыі Юлію Цімашэнку за некампэтэнтнасьць. Наступнага кіраўніка ўраду Юр’я Еханурава накіраваў у адстаўку ўжо ўкраінскі парлямэнт. Дагэтуль канчаткова не разьвязаны газавы канфлікт з Расеяй, што не дадае стабільнасьці ў краіне.
Тым часам Віктар Януковіч працягвае займацца кансалідацыяй сваіх прыхільнікаў. Найбольш яго падтрымлівае расейскамоўнае насельніцтва на ўсходзе і поўдні Ўкраіны. Віктар Януковіч кажа выбаршчыкам тое, што яны хочуць ад яго пачуць.
(Януковіч: ) “Я ні ў якім разе не дапускаў антырасейскай рыторыкі ў замежнай палітыцы Ўкраіны з такім стратэгічным партнэрам як Расея. Гэта ні ідзе на карысьць нацыянальным інтарэсам Украіны, дзяржавы і ўкраінскага народу”.
Андрэй Бычэнка адзначае, што прарасейская пазыцыя Віктара Януковіча становіцца ўсё больш моцнай і відавочнай, і паводле ўкраінскага аналітыка, гэта тое, што хоча ад яго пачуць Крэмль.