За Фралова сабрана – 90 тысяч подпісаў, за Скрабца – 55 тысяч

Уладзімер Глод, Менск На карысьць Валерыя Фралова сабрана каля 90 тысяч подпісаў, Сяргея Скрабца – больш за 55 тысяч. Гэтыя лічбы Раадыё Свабода назвалі сёньня кіраўнікі ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнты, адпаведна, Ігар Азарка і Сяргей Галаганюк.
Гэтыя дадзеныя самыя сьвежыя, бо іх падлічылі на паседжаньнях штабоў, якія скончыліся на пачатку дзясятай гадзіны вечару менскага часу.

Паводле Сяргея Галаганюка, у падтрымку былога дэпутата Сяргея Скрабца найбольш актыўна падпісваюцца ў Гарадзенскай вобласьці. Ігар Азарка гаворыць, што за Валерыя Фралова подпісы ставяць даволі раўнамерна па ўсёй Беларусі.

Нагадаем, што для рэгістрацыі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнты патрэбна сабраць ня менш за 100 тысяч подпісаў патэнцыйных выбарцаў. Збор подпісаў завяршаецца 27 студзеня.