Радыё Свабода Беларускія ўлады накіравалі запрашэньні першым міжнародным назіральнікам на прэзыдэнцкія выбары. Аднак місія АБСЭ пакуль такога запрашэньня не атрымала.
Міністэрства замежных справаў Беларусі запрасіла тры міжнародныя структуры накіраваць сваіх назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары. Запрашэньні пайшлі выканкаму СНД, Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Выканаўца абавязкаў прэсавага сакратара МЗС Андрэй Папоў таксама заявіў, што гэтыя структуры будуць самастойна вызначаць колькасьць назіральнікаў — згодна з сваёй мэтадалёгіяй. Адносна запрашэньня Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (місіі АБСЭ), якая таксама мае сваю мэтадалёгію назіраньня, Андрэй Папоў сказаў:
(Папоў: ) “Гэтае пытаньне пакуль што вывучаецца. Мы лічым, што мы пакуль з гэтай мэтадалёгіі не выпадаем. АБСЭ застаецца ў шэрагу тых арганізацыяў, якія выказвалі зацікаўленасьць у назіраньні, і гэтае пытаньне цяпер у МЗС вывучаецца”.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што ЦВК накіравала запрашэньні арганізатарам выбараў усіх краінаў СНД, акрамя Грузіі, а таксама запрасіла калегаў зь Літвы і Латвіі. Тое, што не запрасілі Грузію, сакратар ЦВК тлумачыць “адсутнасьцю кантактаў”.
Пасьведчаньне міжнароднага назіральніка №1 сёньня ў Цэнтравыбаркаме атрымаў кіраўнік місіі назіральнікаў СНД Уладзімер Рушайла. Ён заявіў, што місія ўжо разгортвае сваю працу, аднак колькасьць доўгатэрміновых назіральнікаў пакуль невядомая. Аднак, паводле Лідзіі Ярмошынай, місія СНД праводзіць доўгатэрміновае назіраньне, як і місія АБСЭ. Заўтра спадар Рушайла накіруецца на Берасьцейшчыну і наведае шэраг выбаркамаў. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў:
(Лазавік: ) “Сьпіс агульны доўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД да нас яшчэ не паступіў”.
Юрыст Валянцін Стэфановіч удзельнічаў у назіраньні за выбарамі ў шэрагу краінаў СНД. Як ён ставіцца да прафэсіянальнага ўзроўню назіральнікаў СНД?
(Стэфановіч: ) “Я расцэньваю місію СНД, якую ўзначальвае Рушайла, як абсалютна палітычна матываваную, якая прымае рашэньні, зыходзячы ня з тых міжнародных стандартаў у галіне выбараў, стандартаў АБСЭ. Яны не заўважаюць відавочных фактаў парушэньня і прызнаюць любыя выбары на постсавецкай прасторы дэмакратычнымі”.
Тым часам старшыня АБСЭ Карэл Дэ Гухт заклікаў беларускія ўлады запрасіць дэлегацыю БДіПЧ АБСЭ для назіраньня за выбарамі. У палажэньні аб працы міжнародных назіральнікаў, якое прыняў сёньня Цэнтравыбаркам, гаворыцца, што назіральнік мае права прысутнічаць на паседжаньнях камісіяў усіх узроўняў, сачыць за галасаваньнем на ўсіх этапах, назіраць за працэсам падліку галасоў. Замежным назіральнікам забараняецца выкарыстоўваць свой статус для дзейнасьці, якая не зьвязана з назіраньнем за выбарамі.