Пасьляслоўе

Радыё Свабода
У “Магіі мовы” на працягу году нашыя аўтары прыгадвалі ўлюбёныя беларускія выразы – прыказкі й фразэмы, выслоўі й замовы. Нашыя аўтары актуалізавалі тое, што складае, як вядома, спэцыфіку кожнай мовы, актуалізавалі, апавядаючы пры гэтым пра сваё жыцьцё, пра блізкіх і дарагіх людзей. За год 25 аўтараў зь Менску й Полацку, Магілёва й Мазыра, Горадні й Вільні прыгадалі звыш дзьвюх з паловаю сотняў устойлівых выразаў. Кожны выпуск “Магіі мовы” быў аўтарскім абразком пра выраз або з нагоды выразу.

Любы з нас можа зьвярнуцца да ўсіх тых моўных фактаў, што прагучалі ў “Магіі мовы” ў 2005-м. Усе тэксты даступныя на нашым сайце.

У 2006-м моўная перадача ў эфіры “Свабоды” застаецца, адно што мяняе свой характар – мы вяртаемся да апрабаванага фармату “Жывой мовы” – раніцамі ў будні ад панядзелка да пятніцы будзем аналізаваць штодзённую маўленчую практыку – разам вучыцца, як свабодна, прыгожа й правільна гаварыць па-беларуску.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (4-ы квартал)