Валер Каліноўскі, Менск Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Сяргей Калякін паведаміў, што на 17 студзеня за Аляксандра Мілінкевіча сабрана 150 тысяч подпісаў.
Збор подпісаў працягваецца, нягледзячы на незаконныя затрыманьні сябраў ініцыятыўнай групы, адміністратыўны ціск на месцах,– паведаміў спадар Калякін.
За Аляксандра Казуліна сабрана 120 тысяч подпісаў, паведаміў кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Мечыслаў Грыб. Больш за 100 тысячаў подпісаў сабралі таксама Сяргей Гайдукевіч і Аляксандр Лукашэнка – іх штабы заяўлялі пра 125 і 930 тысяч подпісаў адпаведна.