Зьміцер Падбярэскі, Менск (эфір 14 студзеня) Новая перадача сэрыі “Па-за тактам”.
(Зьміцер Падбярэскі: ) “Кампазытар, калі пакінуць убаку папулярныя жанры, — прафэсія даволі рэдкая. Кажуць, нават адсутнічае ў рэестры прафэсіяў наагул. А вось кампазытараў, якія пішуць музыку для тэатру, у Беларусі можна пералічыць, бадай, на пальцах аднае рукі. Сярод іх — Уладзімер Кур’ян, які шмат гадоў зьяўляецца музычным кіраўніком Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы. Ягоны творчы даробак складаецца з музыкі да дзясяткаў спэктакляў, сярод якіх і найбольш значныя, нашумелыя пастаноўкі сучаснасьці. Гутарылі мы на кватэры кампазытара, які заняў месца за сваім рабочым сталом — фартэпіяна. Гутарылі, безумоўна, найперш пра музыку, і я ня мог не пацікавіцца, як ён, студэнт пэдагагічнага інстытуту, прыйшоў у кансэрваторыю, а пазьней— у тэатар”.
(Уладзімер Кур’ян: ) “Яшчэ ў 1975 годзе, калі я скончыў службу ў арміі, я напісаў, мабыць, раней за Журбіна, опэру “Масфан”. І тады яна была выканана на сцэне музычна-пэдагагічнага факультэту інстытуту імя Горкага — студэнтамі, на энтузіязьме. Вось адтуль неяк усё і пайшло, і тады мне Кандрусевіч, Гарэлава, Аладава — вядомыя кампазытары — запрапанавалі: трэба прафэсійна вучыцца, у цябе гэта атрымаецца. І я паралельна паступіў у кансэрваторыю на дзённае аддзяленьне. Мне прыйшлося працаваць у кабаках. Гэта была таксама прыкладная музыка. Я быў дырыжор-кансультант “злачных месц”, і ўжо пасьля Аб’яднаньня музычных ансамбляў, дзе мне давялося адказваць за рэпэртуар, мне прапанавалі пайсьці на месца Валодзі Будніка і Сяргея Картэса, якія працавалі ў тэатры Янкі Купалы. Я падскочыў да неба: я мог ісьці ў тэатар і працаваць ужо прафэсійна!”
(Падбярэскі: ) “Тэатар — гэта заўсёды ў нейкай меры загадка. Цікава, з чаго пачынаецца нараджэньне музыкі да спэктаклю? Уладзімер Кур’ян дзеліцца ўласным досьведам”.
(Кур’ян: ) “Я адразу ў сябе пытаюся: геаграфія — на поўдні, на поўначы і ня важна дзе. Альбо важна? Час — якое гэта стагодзьдзе? Першая п’еса для мяне была Кавачавіча “Там і тут. Зборны пункт”. Гэта югаслаўская драматургія. Там ужо трэба было вызначаць лад. Можа быць, мінор (паказвае на фартэпіяна), можа быць, такі мінор (паказвае). Гэта ўжо лад, які паказвае на Харватыю, Сэрбію. І вось до-мінор і ля бэкар даюць ужо той калярыт, які адпавядае менавіта геаграфіі. Важна таксама, трагедыя гэта ці камэдыя, ці гэта дзіцячы спэктакль”.
(Падбярэскі: ) “Лепшыя, бадай, спэктаклі Ўладзімер Кур’ян зрабіў, працуючы з рэжысэрам Мікалаем Пінігіным. Кампазытар згадвае адзін з эпізодаў”.
(Кур’ян: ) “Пінігін мне гаворыць: будзе спэктакль “Тутэйшыя”, для яго ты павінен напісаць гімн Беларусі. Вось табе адна нота і на адной ноце напішы гімн Беларусі. Як гэта так можа быць?! Але на адной ноце я вычарпаў усё, што толькі мог (паказвае). Гэта адна нота, але чатыры поўныя гарманічныя акорды. Гэта цікавая праца, калі мастаку даюць ня сем вёдраў фарбы, а толькі два — з чорнай і белай. І вось малюй! Так сама і з нотамі”.
(Падбярэскі: ) “Адным з найбольш складаных спэктакляў для кампазытара Кур’яна была пастаноўка “Ідыліі”, ад якой да нашага часу не дайшло практычна нічога з арыгінальнай музыкі. Вось якім чынам ён выходзіў зь незвычайнай сытуацыі”.
(Кур’ян: ) “Ва ўсіх энцыкляпэдыях значыцца, што Станіслаў Манюшка напісаў опэру “Сялянка”, але нідзе партытуры гэтай няма. І толькі адзін аркушык, арыя Камісара — дайшоў. Ну тут адна галава добра, а дзьве — больш. І трэцяя яшчэ была, кансультанта Віктара Скарабагатава, які прапанаваў, як гэта лягічна “прыкончыць” “Ідылію”. І вось палянэз “Разьвітаньне з Радзімай” Агінскага якраз і лёг туды, дзе тая самая мара, што, маўляў, паляцім пад нябёсы, але гэты шар лопнуў, мара не збылася, у гэтым ёсьць трагедыя. Але ў гэтым ёсьць і надзея. Палянэз, вядомая тэма… Мне, як кампазытару, было нецікава вось так проста лупіць яе першым плянам. І тады я зрабіў так (грае). Гэта гучыць спачатку асобна, а потым ужо разам гучыць з тэмай палянэзу, якая выкарыстана як цытата. Вось тады гэта зрабілася цікава!”
(Падбярэскі: ) “Я спытаўся ва Ўладзімера, ці часта яму здаралася пісаць музыку для канкрэтнага актора, пад канкрэтную ролю? Аказалася, што гэта — таксама спэцыфіка тэатральнага кампазытара”.
(Кур’ян: ) “Багатая натура ў вобразе Мод, якую іграла Стэфанія Міхайлаўна Станюта, — шматгранная. Гэта жанчына-дзіця з такім шырокім поглядам на сьвет, з фантазіяй. І вось у яе дома ёсьць маленькі-маленькі раяльчык. Стэфанія баялася, казала: я не магу іграць! Я кажу: не, Стэфанія Міхайлаўна, адным пальчыкам можна будзе вось так тыкаць. І гармонія не мяняецца, але ёсьць мэлёдыя, усяго чатыры ноты! І тады яна гаворыць: вой, вось гэта я змагу выканаць. І яна сыграла гэта і нават прасьпявала! І пасьля яе ўступу пайшло разьвіцьцё — а потым ужо з аркестрам загучала”.
(Падбярэскі: ) “Галоўны герой “Тутэйшых” Мікіта Зносак вымагаў адразу некалькіх музычных характарыстык. Вось якім чынам нараджалася ідэя агульнага мастацкага вырашэньня спэктаклю, у тым ліку — і музыкі”.
(Кур’ян: ) “Было адразу вырашана ісьці такім батлейкавым шляхам. І адразу ў мяне нарадзілася тэма. Здавалася б, гэта “Чыжык-пыжык, дзе ты быў?” Але яна на тое і батлейка, што музыка зьмянялася, былі варыяцыі. Вось так музыка ўжо зьлёгку драматызуецца. Тут герой Мікіта Зносак, які змушаны быць паміж расейцамі, немцамі, палякамі, быць “тутэйшым”, дык тады гэтая батлейкавая тэма ўжо іншая ( паказвае). І ў канцы музыка разрашаецца на дамінанту. А гэта ўжо — трагедыя! Ці вось такая батлейка — гэта ўжо зусім іншы характар. Тут зноў-такі мела значэньне геаграфія: трэба было напісаць у манеры палякаў, расейцаў, немцаў і нават бальшавікоў — марш такі бадзёранькі”.
(Падбярэскі: ) “На заканчэньне гутаркі я пацікавіўся ва Ўладзімера, ці ёсьць які драматург, пэўная п’еса, для якой ён хацеў бы стварыць музыку. І атрымаў адказ даволі катэгарычны”.
(Кур’ян: ) “Аднойчы ў мяне быў выпадак: на такое вось пытаньне ўзяў і адказаў. І дагэтуль нічога яшчэ не напісаў. Таму не хачу адказваць. І нават тэма ёсьць, ёсьць ідэі! Бывае, ідэя такая выношваецца і год, і дзесяць, і дваццаць, а потым за месяц усё пішацца. Так што ідэя ёсьць, але якая — расказваць ня буду!”
(Падбярэскі: ) “У перадачы прагучалі фрагмэнты музыкі Ўладзімера Кур’яна да спэктакляў “Гаралд і Мод” (“Фінал”) і “Тутэйшыя” (“Малітва” на словы Янкі Купалы)”.