Радыё Свабода Як ідзе збор подпісаў у рэгіёнах? Зь якімі цяжкасьцямі сустракаюцца зборшчыкі?
Таіса Кабанчук – каардынатар ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Аляксандра Казуліна ў Ленінскім раёне Бабруйску Магілеўскай вобласьці. Ініцыятыўная група сабрала ўжо больш за 7 тысяч подпісаў. Асаблівага ціску з боку ўладаў на зборшчыкаў подпісаў не было, але дробныя інцыдэнты ў працоўных інтэрнатах здараліся. Распавядае Таіса Кабанчук.
(Кабанчук: ) “Спачатку ў двух інтэрнатах былі такія выпадкі, што туды не пускалі сябраў ініцыятыўнай групы. А потым мы пачалі шукаць вышэйшае начальства, і яны зразумелі, што так ня пройдзе гэта ўсё. І яны вымушаныя былі нас туды пусьціць.
На прадпрыемствах, на якіх атрымліваюць больш-менш прыстойныя грошы (гэта друкарня Пагодзіна і “Белшына”) павялічылі зарплату, выдалі ўсім па мільёну, сказалі, каб усе прыйшлі з пашпартамі і больш нікому свае подпісы ня ставілі. І калі мы прыходзім у тыя дамы, дзе жывуць работнікі гэтых прадпрыемстваў, там ужо з усяго пад’езду дзевяціпавярховага дома – 2-3 подпісы. Людзі проста запужаныя, што яны страцяць гэту працу.
А на прадпрыемствах, дзе людзі атрымліваюць 70, 100 тысяч беларускіх рублёў, па 2-3 месяцы не атрымоўваюць зарплату, там такога ўлады не рабілі, і там ставяць людзі свае подпісы нармалёва. Але ёсьць шмат установаў вучэбных, дзе таксама атрымалі такія загады. І такі страх у вачах, людзі такія “зашораныя”! Так іх шкада, што людзі нічога не разумеюць, яны баяцца ўсяго, нават, напэўна, сваёй цені, іх так ужо запужалі!”
Віктар Каралькоў у Горках Магілеўскай вобласьці зьбірае подпісы за Зянона Пазьніка.
(Каралькоў: ) “У нас Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. Ні ў адзін інтэрнат не пускаюць зборшчыкаў подпісаў. Ні ў адзін! Мы ўсе прайшлі. І ні пасьведчаньні, нічога не ўзьдзейнічае. Проста не пускаюць, і ўсё. Ходзім па кватэрах. Я б сказаў, што за Пазьняка людзі ставяцца вельмі спрыяльна. Другая справа, што людзі дэзінфармаваныя: іх ужо падпісалі за Лукашэнку, сілком падпісалі, і сказалі, што больш яны ня маюць права ні за каго падпісвацца. І калі ім сказаў такое кіраўнік прадпрыемства ці зборшчык подпісаў з Дому Саветаў, то калі я тлумачу, што можна падпісвацца за ўсіх, на гэта ідзе шмат часу, каб чалавек паверыў. Але ўсё адно: збор подпісаў ідзе, я асабіста сабраў больш за паўтары сотні подпісаў, а ў Горках зьбірае шмат людзей. І мы ўсім кажам пра народнае галасаваньне”.
Ігар Лобан – каардынатар ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Зянона Пазьняка ў Ляхавічах Берасьцейскай вобласьці. Днямі да яго прыходзілі старшыня райвыканкаму і ягоная намесьніца па ідэалягічнай працы.
(Лобан: ) “Я працую тэрапэўтам участковым. І яны мне кажуць: “Нам патэлефанавалі, што вы праводзіце агітацыю такую, калі подпіс людзі не паставяць, то вы іх ня будзеце лячыць, бабкам не будзеце даваць бюлетэні”. Я кажу: “Якім бабкам патрэбны бюлетэні, яны ўжо на пэнсіі. Давайце тых людзей выклічам, няхай яны скажуць, калі я да іх заходзіў, што я ім казаў”. Я такое прапанаваў старшыні райвыканкаму і ягонай намесьніцы, дык ў іх адпалі ўсе іншыя пытаньні. Толькі намесьніца па ідэалёгіі запыталася, колькі я сабраў подпісаў. Я, канешне ж, ёй не адказаў.
Зьбіраюць за прэзыдэнта подпісы, і людзям кажуць, што яны маюць права падпісацца толькі за аднаго кандыдата. Тут ёсьць адна жанчына, якая зьбірала подпісы за Лукашэнку. І яна мне сама казала, што ім ў выканкаме далі такое ўказаньне: каб яны тым людзям, якія падпісаліся за Лукашэнку, казалі, што за другога кандыдата ня маюць права падпісацца. Таму даводзіцца нават браць Выбарчы кодэкс і паказваць людзям, што яны маюць права падпісацца за ўсіх восем кандыдатаў, а не за аднаго кандыдата”.