Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі Глыбокага (фота)

Радыё Свабода
Найбольш масавыя сустрэчы адбыліся цэнтры Глыбокага, дзе штодня стаіць пікет па зборы подпісаў. Прэтэндэнт ад аб''яднанай апазыцыі на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах сустрэўся таксама зь мясцовымі сьвятарамі і настаўнікамі. Таксама прайшла сустрэча з прадстаўнікамі ягонай ініцыятыўнай групы ды грамадзкімі актывістамі.

Візытам у Глыбокае завяршылася паездка Аляксандра Мілінкевіча на Віцебшчыну.