Радыё Свабода Агляд некаторых выданьняў недзяржаўнага друку
Сьвежы нумар беларускай газэты “Наша Ніва” адкрываюць 50 радкоў рэдактара. Цытата першага абзацу: “Перад 100–годзьдзем “Нашай нівы напрошваюцца параўнаньні таго рэжыму і гэтага. Пры цару Мікалаю другім асобныя нумары канфіскоўвалі, іншыя выходзілі зь белымі плямамі цэнзуры, але нават цар не забараняў распаўсюджваньне беларускіх газэт.”
Некаторыя загалоўкі сёньняшняга нумару “Нашай Нівы”: “Візыты Аляксандра Мілінкевіча ў Польшчу і Францыю”; “Паўла Севярынца адправілі на лесапавал”; “Студэнтаў больш не пускаюць за мяжу”; “Як сяляне–беларусы пад Беластокам прыстасаваліся да жыцьця ў Эўразьвязе”.
Таксама “Наша Ніва” падае камэнтар да плянаванай прэзэнтацыі ўвесну гэтага году ў Менску Звана Свабоды. Аўтары праекту мастакі Аляксей Марачкін і Алесь Шатэрнік. Паведамляецца, што на звоне адлітыя ў мэталю выявы герба “Пагоня” ды выбітныя выказваньні Льва Сапегі, Кастуся Каліноўскага, Васіля Быкава.
“Витебский курьер” сёньня зьвяртаецца да канфлікту між кіраўнікамі полацкага прадпрыемства “Шкловалакно” і тамтэйшай суполкай Свабоднага прафсаюзу. Адміністрацыя не рызыкуе ігнараваць прафсаюз і адначасна марудзіць заключаць зь ім новую дамову на супрацоўніцтва. “Рознагалосьсе не сьціхае”, – такі загаловак газэтнага артыкулу.
Па “Рэгіянальнай газэце” з Маладзечна сумуюць былыя падпісчыкі ў суседняй Гродзенскай вобласьці. Гэтая тэма вынесеная сёньня на першую старонку выданьня. Паведамляе журналіст Сяргей Занька.
(Занька: ) “Наш карэспандэнт Марыя Сьліж зьезьдзіла да Юзэфа Грынчука ў вёску Зарэчча Ашмянскага раёну. Яму 84 гады, ён наш даўні чытач. Вельмі яму шкада, што раптам зь гэтага году ён ня можа ні купіць, ні выпісаць нашу газэту. “Чытаў вашу газэту, – кажа ён, – і завочна пазнаёміўся з кожным супрацоўнікам. Вунь на крэсьле пад вакном ляжыць падшыўка газэты за 2005 год. Ёсьць таксама і за 2004–ы і 2003–ы”.
Паводле Сяргея Занькі, адмова “Белпошты” ад супрацоўніцтва пазбавіла больш як дзьве тысячы жыхароў Гродзенскай вобласьці права атрымліваць па падпісцы “Рэгіянальную газэту”.