Радыё Свабода Завяршыўся візыт у Францыю кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча. У Парыжы ён правёў перамовы зь міністрам замежных справаў Філіпам Дуст-Блязі, сустрэўся з кіраўніцтвам Сацыялістычнай партыі Францыі, Фонду Робэрта Шумана, зрабіў даклад аб Беларусі ў Цэнтры міжнародных дачыненьняў, правёў двухгадзінную прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў галоўных газэтаў Францыі, даў інтэрвію Пятаму каналу францускага тэлебачаньня і тэлеканалу “Эўраньюс”.
Пра палітычныя вынікі свайго візыту спадар Мілінкевіч расказаў Радыё Свабода:
(Мілінкевіч: ) “Я думаю, што гэта надзвычай важны візыт, бо была такая думка ў Беларусі, і, можа, яна раней была і слушнай, што Францыя і Нямеччына займаюць заўсёды такую асьцярожную пазыцыю адносна беларускіх дэмакратычных сілаў.
Часьцей за ўсё, гэта камэнтавалі як тое, што яны ня хочуць абражаць Маскву, зь якой маюць цеснае эканамічнае супрацоўніцтва. Але гэты візыт паказвае, што і краіны “старой Эўропы” таксама занепакоеныя тым, што адбываецца ў Беларусі, яны падтрымліваюць дэмакратычны працэс, і робяць гэта адкрыта.
Францыя займае адназначную пазыцыю, і да яе схіляецца ўсё больш і больш краінаў Эўразьвязу”.
Паводле спадара Мілінкевіча, падчас перамоваў ён казаў сваім францускім суразмоўцам, што самай вялікай праблемай для Беларусі зьяўляецца інфармацыйны голад, зьнішчэньне ўладамі незалежных газэтаў і манапалізацыя СМІ:
(Мілінкевіч: ) “Праблемы альтэрнатыўнай незалежнай інфармацыі для нас самыя галоўныя. Францускі бок таксама занепакоены гэтым і будзе спрабаваць вырашаць гэтае пытаньне. Гэта не ўмяшаньне ў палітычныя справы, гэта правы чалавека.
Французы сьцьвярджалі, што сёньня ня толькі пазыцыя ўнутры Эўразьвязу адносна Беларусі аднастайная, але яна практычна цалкам супадае з пазыцыяй ЗША.
Гэтыя краіны сёньня спрабуюць весьці дыялёг і зь беларускай уладай, і з Расеяй, якая, несумненна, уплывае на падзеі ў Беларусі”.
Аляксандар Мілінкевіч з 12 студзеня пачынае наступны раўнд сваіх паездак па рэгіёнах Беларусі. У студзені ён наведае гарады і мястэчкі Віцебскай, Менскай, Магілёўскай, Гарадзенскай абласьцей.