Радыё Свабода
Становішча ў Беларусі, нядаўнія беспарадкі ў шэрагу эўрапейскіх краінаў, турмы ЦРУ ў Эўропе і свабода мэдыяў у Расеі – гэтыя тэмы будуць у цэнтры ўвагі пасяджэньня бюро Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пачынаецца сёньня ў Парыжы. На пасяджэньні будзе вызначаная парадак дня студзеньскай сэсіі Асамблеі. У беларускай тэме парлямэнтары маюць намер разгледзіць захаваньне правоў чалавека ў кантэксьце перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі.