Радыё Свабода Агляд некаторых выданьняў недзяржаўнага друку
У сёньняшнім нумары “БелГазеты” – рэпартаж тыдня пра збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў на ўдзел у выбарах. Паводле выданьня, на вуліцах у Менску працуюць выключна прадстаўнікі Казуліна, Вайтовіча, Мілінкевіча, Пазьняка і Фралова. Газэту цікавіць таксама пытаньне: чаму прыхільнікі прэзыдэнта зьбіраюць подпісы на ягоную карысьць у студэнцкіх інтэрнатах ды аўдыторыях?
Хто заступіць на вакантную пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта па ідэалёгіі? Пытаньне ў ракурсе апошніх перастановак так званых “тузоў” – Шэймана, Нявыгласа, Праляскоўскага ды іншых – таксама дасьледуе “БелГазета”.
“Масква пацярпела жорсткую паразу сваёй рэпутацыі і іміджу ў Эўропе”, – лічыць экспэрт Украінскага Інстытуту сусьветнай эканомікі Ўладзімер Палыхала. Інтэрвію зь ім чытайце на старонках “БелГазеты”.
Чаму парк высокіх тэхналёгіяў у Менску не пачаў сваю дзейнасьць у вызначаны тэрмін? Праблему дасьледуе газэта “Белорусы и рынок”. На думку аўтара, праект, што прэтэндаваў на званьне самага гучнага ў 2005 годзе, абяцае стаць чарговым даўгабудам. Неабходныя дакумэнты для працы яшчэ не прынятыя, а іх распрацоўка захрасла ў юрыдычных калізіях. “Пакуль замест парку толькі піяр”, – робіць выснову тыднёвік “Белорусы и рынок”.
Панядзелак – дзень выхаду “Брестской газеты”. На яе старонках некаторыя падрабязнасьці да пераўзбраеньня 115-й зэнітнай ракетнай брыгады. Плянуецца, што ў сакавіку гэтага году на беларуска-польскай мяжы зьявяцца чатыры расейскія зэнітна-ракетныя комплексы С-300.
І напрыканцы мы ізноў зьвяртаемся да пытаньня, як распаўсюджваюцца незалежныя выданьні ў рэгіёнах. Бырыс Хамайда атрымаў ліцэнзію на продаж тыднёвіка “Віцебскі кур”ер” і вось пра якія першыя вынікі ён паведамляе.
(Хамайда: ) “Трэба было болей экзэмпляраў браць. Мне ўжо ў панядзелак ня будзе чаго распаўсюджваць. Нехта ў атачэньні Лукашэнкі зрабіў добрую справу. Шпаркімі крокамі пойдзе кансалідацыя грамадзтва. Атрымліваецца так, што шмат каму патрэбныя ня толькі чарка і скварка, але і глыток свабоды. Вось людзі едуць празь увесь горад, каб пачытаць нешта альтэрнатыўнае”.
Сказаў вядомы ў Беларусі праваабаронца Барыс Хамайда. Дарэчы, сёньня у яго сьвята: 58-ы дзень нараджэньня.