Віктар Жыбуль, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Мой прапрадзед Андрэй памёр у 1918 годзе. Яму было ўжо 94 гады, але зубы захаваліся ўсе! Калі была яшчэ жывая ягоная ўнучка Соф’я (сястра майго дзеда), я спытаў у яе, ці памятае яна старога Андрэя.
– Як скрозь туман... Памятаю, сядзеў за сталом увесь такі сівы, і чарка трэслася ў ягонай руцэ...
– Ну а якія-небудзь выпадкі зь яго жыцьця памятаеце? Які ён быў?
Баба Соня ўздыхнула і працягнула аповед:
– Цяжкія тады былі часы. Майго бацьку прызвалі на першую сусьветную вайну, і ён апынуўся ў нямецкім палоне, прабыў у Германіі ажно пяць гадоў. Мы, пяцёра дзяцей, засталіся з маці й дзедам. Неяк мой дзед пасьвіў каня, а маці вырашыла перадаць яму ежы й падаслала нейкага чалавека са збанам. Дзед Андрэй зірнуў у збан, а там сьмятаньнік з тварагом на малацэ. Стары й кажа: “Касталом на яе! Скажы ёй, каб аддала гэта дзецям, а я ўжо абы-чаго паем”.
Касталом на яе... Выраз, якога я нідзе яшчэ не сустракаў. І адначасова – адзінае, што запомніла баба Соня зь лексыкону свайго дзеда, жыцьцё якога прайшло збольшага ў далёкім XIX стагодзьдзі... Гучыць як праклён, але прапрадзед ужыў яго амаль у станоўчым сэнсе, быццам бы ўклаўшы ў свае словы клопат пра ўнукаў. Дый касталом, згодна з “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы”, – “расьліна сямейства бурачнікавых зь белымі, сінімі, блакітнымі або чырвонымі кветкамі, сабранымі ў мяцёлачныя суквецьці (ужываецца ў народнай мэдыцыне)”. “Ядавітая расьліна”, – дадае тэматычны слоўнік “Расьлінны сьвет”. Вось так. Хоць і атрутная зёлка, а лечыць...
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (4-ы квартал)