Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадача сэрыі "Імёны Свабоды".
Людзі з прозьвішчам Адамовіч ужо ня першае стагодзьдзе адыгрываюць адметную ролю ў нашай гісторыі. Адным зь першых у гэтым шэрагу стаіць чалавек, які яшчэ ў студэнцкія гады прывабіў мяне сваім спрадвечна беларускім імем – Язэп.
Ён нарадзіўся 7 студзеня 1897 году ў Барысаве. Узяўшы ў рукі вінтоўку ў 17 гадоў, Язэп удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. Тры георгіеўскія крыжы зрабілі унтэр-афіцэра Адамовіча чалавекам амаль легендарным.
Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году Язэп камандаваў вайсковымі аддзеламі, што стрымлівалі нямецкіх інтэрвэнтаў пад Барысавам, Магілёвам і Смаленскам.
У 21 год ён стаў ваенным камісарам Смаленскай губэрні, якую лічыў беларускім этнічным абшарам.
У БССР нацыянал-камуніст Адамовіч займаў пасаду старшыні Савету народных камісараў. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад нашай рэспублікі Віцебскай губэрні, адарванай расейскімі бальшавікамі ад Беларусі амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. Тады сама, у сярэдзіне 1920-х удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Магілёўшчыны і Гомелю з Рэчыцай. У выніку тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52 да 125 тысяч квадратных кілямэтраў або ў два з паловаю разы. Вярнуць беларускую Смаленшчыну разам зь іншымі нашымі землямі, захопленымі Расеяй, ужо не пасьпелі.
Высокі аўтарытэт беларускага кіраўніка, які, дарэчы, гаварыў з народам на яго мове, не маглі не заўважыць у Маскве. У кар’еры Адамовіча адбываюцца рэзкія зьмены. У 1927-м яго ставяць кіраваць Цукартрэстам, а затым і наагул адпраўляюць начальнікам акцыянэрнага таварыства на Камчатку.
Ідзе 1937-мы. Былы старшыня СНК Беларусі ведае, што “варанок” можа спыніцца каля ягоных дзьвярэй у любую ноч. Ён вырашае сысьці з жыцьця сам...
Калі ў Барысаве вы будзеце ісьці па вуліцы імя Адамовіча, ведайце: яна названая ў гонар чалавека, які разам з сваімі паплечнікамі вярнуў Беларусі Віцебск, Магілёў і Гомель.
Гл. таксама Архіў перадачы "Імёны Свабоды"